2009-04-23 12:31:54

"Аперацыя "надзея" - так называецца акцыя членаў экуменічнай грамады з Тэзэ, часткай чаго сталася размеркаванне першый сотні тысяч асобнікаў Бібліі ў Кітаі.


Як расказаў журналістам брат Алаіз - кіраўнік хрысціянскай грамады - гэтыя 100 тысяч экземпляраў на кітайскай мове надрукаваныя на просьбу вернікаў краіны. Яны маюць голад на кнігу Бібліі. Першая партыя Кнігі кніг разданая на сёлятнюю Пасху з мэтаю падтрымкі выпрабаванай грамады кітайскіх католікаў. Як звычайна, асаблівая ўвага братамі грамады з Тэзэ надаецца дзецям з бедных сем'яў. Паперу для друкавання Бібліі па-кітайску падарыў Біблійны альянс, а тыпаграфскія працы аплаціла грамада. Тыраж зроблены з францішканскага перакладу з перадслоўем і заўвагамі. Друк прайшоў у кітайскай тыпаграфіі г. Нанджынга. Агульны наклад - у 1 мільён кніг, так што асноўная частка будзе працягваць размяркоўвацца па правінцыях Кітаю.







All the contents on this site are copyrighted ©.