2009-04-22 12:55:52

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 22-га красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой ранейшы цыкл пра Настаўнікаў Касьцёла, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Амброзій Атпэрто з Закону Бэнэдыктынаў жыў у 8-м стагоддзі. Быў дываранінам караля Франкаў Пэпіна Малога, пасьля чаго ўступіў у манастыр Бэнэдыктынаў. Захапляецца тэалогіяй, духоўнасьцю і патрыстыкаю (творамі айцоў Царквы). У 761-м годзе прыймае сьвятарскія сьвядчыны, пазьней выбіраюць яго Апатам Закону. У 784-м годзе- сказаў далей Папа ў сваёй катахэзе- памірае ў дарозе ў Рым, куды накіроўваецца жадаючы паясьніць Папе Рымскаму напружаньні, якія існавалі ў ягоным Законе. У сваіх працах кляймуе заганы у жыцьці манахаў. За Сьвятым Паўлам прыпамінае аб супярэчнасьці паміж жаданьнем быць багатым, прагным а адрачэньнем ад сьвету гэтага.
Найважнейшаю працаю Аброзія Атпэрто- працягваў Сьвяцейшы Айцец- ёсьць 10-ці томны камэнтарый Апакаліпсіса Сьвятога Яна. Падкрэсьлівае ў ім не столькі значэньне парузыі, што пасьлядоўнасьці, якія вынікаюць для Касьцёла з Першага Прыходу Хрыста на зямлю. Абмяркоўвае пытаньні, якія тычацца Таямніцы Уцелаўленьня, Боскага Мацярынства Марыі, Ейнага Дзявоцтва і Непарочнага Зачацьця.
Быў адным з першых распаўсюджвальнікаў культу Божае Маці ў Заходнім Касьцёле- сказаў на заканчэньне сёньняшняе катахэзы Бэнэдыкт 16- як першы з тэалогаў зьвярнуў увагу на паралель паміж Марыяю, Новаю Эваю, а Касьцёлам.
Зьдзіўленьне можа выклікаць факт, што ягоная багатая пісьменніцкая спадчына не ёсьць дагэтуль канчаткова вывучана.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.