2009-04-21 14:23:45

ТРЫПАЛІ: Дружалюбная сустрэча “Дыялог жыцця” была зарганізаваная мясцовымі ўладамі з каталіцкай грамадой краіны. Сын Каддафі ўзначаліў бок свецкіх кіраўнікоў краіны.


Апостальскія вікарыі Трыпалі і Бенгазі ды15 святароў і 70 манахаў, што жывуць на тэрыторыі Лібіі, складалі групу каталіцкае Царквы. СМІ краіны надалі вялікую ўвагу гэтай дружалюбнай сустрэчы. Як расказаў журналістам апостальскі вікары Трыпалі монс. Джованні Марцінеллі, улады Лівіі пажадалі прадэманстраваць усяму грамадству, што, нягледзячы на цяжкасці, талерантнасць ёсць галоўным прынцыпам краіны. Акрамя Каддафі-малодшага, у сустрэчы ўдзельнічалі Міністр аховы здароўя і Старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязей. Як падкрэсліў монс. Марцінеллі ў раздзеле аб прынцыпе ўзаемнасці, ў Італіі, напрыклад, мусульмане маюць свае культавыя будынкі,.. у Лівіі існуе рэлігійная свабода, свабода культа і свабода служыць хрысціянам. У іншых ісламскіх краінах не існуе такой узаемнасці."Мы знаходзімся тут дзеля таго, каб служыць,-зазначвае Экселенцыя ,- не маем іншых намераў, акрамя служэння народу - хрысціянам, і, такім чынам, лівійцам,"- падкрэсліў Апостальскі вікарый.







All the contents on this site are copyrighted ©.