2009-04-20 14:29:48

Віншаваньне праваслаўным хрысьціянам Беларусі з Вялікаднем


Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Вялікаднем.
Уваскрэсенне Хрыстова ўспрымаецца вернікамі як галоўны сімвал адраджэння і ўсёдаравальнай любові. Кожны знаходзіць у гэтым свяце асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі. Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства, гуманізму, перамогі праўды і справядлівасці над злом, Вялікдзень абуджае ў нас імкненне быць міласэрнымі і несці блізкім дабро, натхняе на новыя здзяйсненні ў імя Айчыны.
У такія дні людзей аб'ядноўвае трыумфальная перамога жыцця. "Радуйцеся!" - гучыць у храмах велікодны выгалас. І зноў, як і дзве тысячы гадоў таму, сэрца напаўняецца верай і надзеяй, у сем'ях пануюць цяпло і ўзаемаразуменне.
Няхай веснавы настрой не пакідае вас і вашых родных, а свет вакол становіцца больш светлым і цудоўным. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, шчасця і працвітання.
Аляксандр Лукашэнка








All the contents on this site are copyrighted ©.