2009-04-18 10:40:01

Рым. "Да сустрэчы ў раі"- так назваў свае ўспаміны асабісты фатограф Яна Паўла 2 - прафесіянал Артуро Марі, якога ведаюць у свеце, бо быў заўсёды блізка Папы напрацягу 27 гадоў.


Ён сам называе сябе ценем польскага Папы, за якім сачыў сваім фатаграфічным "вокам" у святы і штодзёнкі, на афіцыйных цырымоніях і закрытых сустрэчах Пятровага наступніка з вяршыцелямі лёсаў нацый, народаў, усяго чалаветва, у паездках па свеце. Спадар Артур Марі бываў блізка таксама ў момантах, калі Ян Павел 2 адпачываў ці раздумваў - на вячэрах са сваімі дамашнімі па Апостальскім палацы, у асабістых апартаментах, у момантах сустрэч, пра якія ніхто не ведаў і не паведамляў. Папа Яна Павел 2 меў поўны давер да свайго фатографа, дык той стаўся сведкам ягонага жыцця і дзейнасці нават больш за ўсіх. Ён бачыў і занатаваў для ўсіх людзей і будучых пакаленняў ягоную весялосць і сум, малітоўную адданась і слёзы, нямогласць і натхненне. Праз выявы, публікаваныя ў найбуйных газетах і часопісах свету, польскі Папа стаўся родны кожнаму жыхару Зямлі. На выставе, акрамя фотапрацаў, Артуро Марі прадстаўляе свежы выпуск сваёй кнігі, дзе расказвае аб незабыўным жыцці побач Вялікага папы. Як адзначаюць тыя, што прачыталі і прагледзелі яе, гэтая кніга поўная любові і шанавання да Папы Яна паўла 2-га. Фатограф асабліва вылучае асабістыя рысы Караля Вайтылы: дэлікатнасць, глыбокую ўнутраную культуру, паслухмянасць схаваную пакуту, спачуванне і моц любові да людзей, асабліва абяздоленых, у якіх найбольш бачыў адбітак Езуса.







All the contents on this site are copyrighted ©.