2009-04-17 13:41:34

Рэспубліка Чэхіі: візыт Папы ў днях 26-28 верасьня


Біскупы Чэхіі і Маравіі паінфармавалі, што Папа Бэнэдыкт 16 адведае Чэшскую Рэспубліку ў днях 26-28 верасьня гэтага году. Адначасна заахвочваюць вернікаў да ўзьняцьця духоўных падрыхтовак. Гэта будзе першая пілігрымка Бэнэдыкта 16 да гэтае краіны. Папа Ян Павал ІІ адведаў яе тры разы: ў 1990, 1995 і 1997-м гадах. Дэвізам візыту будуць словы: “Любоў Хрыста ёсьць нашаю сілаю”.
Біскупы Чэшкае Рэспублікі інфармуюць, што ў найбліжэйшую нядзелю 19-га красавіка ва ўсіх Каталіцкіх Цэрквах краіны будуць зьбірацца ахвяраваньні на запэўненьне матарыяльных сродкаў, якія неабходныя для ўласьцівага зарганізаваня візыту Сьвяцейшага Айца. Адначасна апублікавалі спэцыяльную брашуру з матарыямалі адносна духоўнае падрыхтоўкі да візыту Папы. Заклікаюць таксама да ўзьняцьця канкрэтных учынкаў хрысьціянскае міласэрнасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.