Масква: у гэтыя перадпасхальныя для праваслаўных дні пра прапаведванне на рок-канцэрце
ў гонар 1020-годдзя Хрышчэння Русі цяперашняга Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі
Кірыла прыпомніў новы кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязей.
Епіскап Іларыён, расказваючы, з якім энтузіязмам было сустрэтае тады выступленне Уладыкі
Кірыла, даў нагоду журналістам казаць пра новы тон у місіянерскай палітыцы РПЦ і ўсталявання
больш сучаснага дыялогу з моладдзю. "Царква і грамадства - гэта адно і тое. Вернікі
нашай Царквы, - кажа епіскап Іларыён,- ходзяць на дыкатэкі, рок-канцэрты, дык калі
й тут ёсць магчымасць надаць нейкага царкоўнага значэння такому сходу - сабору- сбору
людзейкалі маладыя людзі гатовыя выслухаць Слова з вуснаў святара - чаму б не пайсці
да іх і не сказаць слова?" На прэсканфярэнцыі, праведзенай епіскупам пры заняцці
новага посту, было падкрэслена, што прыклад Патрыярха Кірыла павінен натхняць і архіярэяў,
і святаслужыцеляў, і свецкіх праваслаўных. "Такое місіянарскае вымярэнне дзейнасці
РПЦ будзе значна пабольшана, - заўважыў епіскап. -Бо, калі гаворым пра місію, гаворым
не пра тое, каб да нас ішлі, але што мы прыйдзем. У кожнага адказнага царкоўнага работнікаЮ
у святара павінна быць унутранае пачуццё , якое й падкажа, куды можна ісці, а куды
- не. Святары павінны выходзіць па-за муры цэркваў, тым больш супрацоўнікі царкоўных
установаў, - працягваў епіскап Іларыён.- Мы павінны ісці насустрач людзям.Значыцца,
у іх ліку і да маладых - на іхныя "тусоўкі", дзе пакуль не прынята бачыць чалавека
ў расе."