2009-04-14 14:42:12

Прэзыдэнт Беларусі сустрэўся з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам


14 красавіка 2009 г., Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дзяржава будзе ўмацоўваць узаемаадносіны з Рыма-каталіцкім Касцёлам. «Мы робім усё магчымае, каб гэтыя адносіны ўзмацняліся і былі больш трывалымі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


«Я задаволены тымі адносінамі, якія складваюцца паміж духоўнай і свецкай уладамі. Мы робім усё магчымае, каб гэтыя адносіны ўзмацняліся і былі больш трывалымі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — У нас склалася добрая традыцыя сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі асноўных канфесій, і яе нельга парушаць».


Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што не так даўно ён сустракаўся с Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, які шмат казаў пра ўзаемаадносіны паміж Праваслаўнай Царквою і Каталіцкім Касцёлам, пра Папу Рымскага і Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. «Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква павінны быць бліжэй і так вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць, каб не разарваць хрысціянскія ніці», — адзначыў Прэзідэнт.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў вялікі асабісты ўклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў будаванне дыялога з Праваслаўнай Царквою. «Вы — чалавек, накіраваны на тое, каб было мірна і спакойна ў краіне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


«Мы высока цэнім місію Каталіцкага Касцёла», — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што падтрымлівае намер Рыма-каталіцкага Касцёла па аднаўленні і будаўніцтву новых святыняў. Па яго словах, Рыма-каталіцкі Касцёл узводзіць іх хутка, не зацягваючы будаўніцтва.


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваю чаргу адзначыў, што Касцёл павінен стаяць і стаіць на абароне інтарэсаў людзей, дапамагае ім. «У грамадстве шмат праблемаў, вырашаць якія ўсе канфесіі павінны разам», — падкрэсліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.











All the contents on this site are copyrighted ©.