2009-04-14 18:29:24

L'Aquila Аквіла. Вакол гэтага італьянскага невялікага гораду, які цяпер практычна не існуе, як і дзясятак маленькіх казачных вёсак-курортаў для лыжнікаў зімой і аматараў суніц летам, працягваюцца работы падтрымкі насельніцтва, перанесшага землятрус.


Італьянская Біскупская Канфярэнцыя вылучыла 5 млнаў еўра для пацярпелага ад разбурэнняў і смерцяў насельніцтва. Пасля наведвання зоны кардыналам Анжэлам Баньяскам старшынёй ІБК у сераду, 15 красавіка, дапамога была падвоена. Папа таксама выдаў пэўную субсідыю для раздачы кожнай сям'і, накіраваў для дзетак зоны землятрусу пасхальныя шакаладныя яйкі з цацкамі ўнутры. Каля 300 чалавек былі ўжо пахаваныя ў Страсную Пятніцу з адслужэннем спецыяльнай задушнай Літургіі, на якую святароў асабіста блаславіў Папа Бенедыкт 16 з нагоды выключнасці няшчасця, якое выклікала Нацыянальны траўр усяе Італіі (прыгадаем, у Cвятую Пятніцу няма Імшы). Разбураныя старажытныя цэрквы - а некаторым пад 1000 гадоў - ўжо пачалі абследваць спецыялісты з мэтаю выратавання і аднаўлення таго, што магчыма адбудаваць. Прынагодна італьянскае Міністэрства Каштоўнасцей Культуры вылучыла спецыяльную суму і аб'явіла міжнародны конкурс для архітэктараў і рэстаўратараў па аднаўленню рэлігійна-культурнага скарбу, які належыць да спадчыны чалавецтва. Прыме ўдзел у праграмах аднаўлення мастацкіх каштоўнасцей апянінскага раёна Абруццо таксама ЮНЭСКА. Пакуль дзеячы культуры прыязджаюць з канцэртамі і спектаклямі ў палатачныя гарадкі, пастаўленыя на раўніне, каб падтрымаць таксама й маральна ўмучанае насельніцтва, асабліва дзетак.


:







All the contents on this site are copyrighted ©.