2009-04-13 11:56:02

Вялікодная Сьвятая Імша на Плошчы Сьвятога Пятра


Традыцыйная вялікодняя сустрэча Папы з вернікамі, спалучаная з надзяленьнем Апостальскага Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( Гораду Рыму і Сьвету) была папярэджана Эўхарыстыяю, якую Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў на Плошчы Сьвятога Пятра, якая была ўпрыгожаная кветкамі, як райскі сад.
У сваім казаньні ў часе Сьвятое Імшы Папа прыпомніў, што Уваскрослы Хрыстос- мая Надзея ідзе перад сваімі выбранымі, ідзе перад намі і суправаджае нас на дарогах сьвету. Ён сапраўдны мір сьвету. Спасылаўся да Першага Пасланьня Апостала Паўла да Карынцыянаў, дзе пішацца: “Хрыстос быў складзены ў ахвяры як наша Пасха”, Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што словы гэтыя, напісаныя праз 20-ць гадоў пасьля сьмерці і ўваскрасеньня Хрыста, “зьмяшчаюць поўную сьвядомасьць хрысьціянскай навіны”. Асноўны сімвал гісторыі збаўленьня- пасхальнае ягнятка- тут атаясамліваецца з Ісусам, называным менавіта нашаю Пасхаю”.
Далей Папа прыпомніў, што гэбрэйская Пасха, якая ўвекавечвала вызваленьне Гэбрэяў з ягіпецкае няволі, прадбачывала штогодняе складаньне ў ахвяры ягняці- адною на сям”ю. У сваіх муках і сьмерці Ісус абьяўляецца як Божае Ягнятка. “складзенае ў ахвяры на Крыжы, каб зьнішчыць грахі сьвету”. Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу, што быў Яно забітае менавіта ў гадзіне, ў якой згодна са звычаям ахвяроўвана ягняці ў Ерузалімскай Сьвятыні. А значэньне гэтае ахвяры выявіў раней сам Ісус у часе Апошняе Вячэры, замяшчаючы Сябе Самога пад знакамі хлеба і віна спажываных ў часе Гэбрэйскае Пасхі. “Мы можам, такім чынам, сапрыўды сказаць, што Ісус давёў да ажыцьцяўленьня традыцыі даўняе Пасхі ды перамяніў яе ў сваю Пасху”- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец. На заканчэньне пажадаў, каб абвяшчаньне Пасхі пашыралася ва ўсім сьвеце з радасным сьпевам “Аллелуя”.








All the contents on this site are copyrighted ©.