2009-04-10 11:31:23

"Да праліцьця крыві"- Сьвяты Андрэй Баболя


Па-свойму ўшанаваў гэтую беатыфiкацыю раззлаваны цар, асуджаючы на смерць шэсць палякаў, якiя служылi ў рускай армii. Не зважаючы на рэпрэсii, культ благаславёнага пашыраўся таксама i ў Расiйскай iмперыi. У 1908г. удалося нават надрукаваць у Пецярбургу бiяграфiю Андрэя Баболi, напiсаную кс. Янам Урбанам SJ.
Пасля атрымання незалежнасцi польскi епiскапат распачаў працэс кананiзацыi благаславёнага Андрэя. Намаганнi былi паспяхова завершаны Пiем ХI у свята Змёртвыхпаўстання.
Апошнiм актам Апостальскай Сталiцы, якi датычыў Андрэя Баболi, з’яўляецца энцыклiка Пiя ХII у сувязi з 300-годдзем са дня смерцi святога, скiраваная да бiскупаў усяго Касцёла. «Мы горача жадаем, – пiша аўтар энцыклiкi, – каб перш за ўсё сыны той зямлi, для якiх непераможны Хрыстовы герой Андрэй Баболя з’яўляецца гонарам i прыгожым прыкладам хрысцiянскай мужнасцi, паразважалi над яго мучанiцтвам i яго смерцю... Сярод iншых хвалебных рысаў больш за ўсе ўражвае цнота веры, моц якой... дадала яму адвагi мужна прыняць мучанiцтва».


Гiсторыя святых рэлiквiй Пасля лiквiдацыi ордэна целам мучанiка пачалi апекавацца унiяцкiя святары. Рэлiквii святога вельмi ўшаноўвалiся. У вынiку другога падзелу Польшчы Пiнск апынуўся на тэрыторыi Расiйскай Iмперыi. Паезуiцкая святыня неўзабаве перайшла ў рукi базыльянаў. Новыя гаспадары ўшанавалi цела i пакiнулi яго на месцы, тым больш, што да труны прыходзiлi таксама i праваслаўныя. Гэта не падабалася мясцоваму архiмандрыту. Калi езуiты, якiя засталiся на Белай Русi, даведалiся аб намеры зноў закапаць рэлiквii ў зямлю, яны папрасiлi Аляксандра I аддаць iм цела. Цар пагадзiўся, i ў студзенi 1808 года, нягледзячы на цяжкую зiму i вялiкi снег, рэлiквii прывезлi ў Полацк i паставілi ў крыпце.
13 сакавiка 1820 года цар падпiсаў дэкрэт аб выгнаннi езуiтаў з Расii. (Гэта адбылося пасля вяртання ордэна ў iншыя краiны.) Усе паезуiцкiя пабудовы ў Полацку аддалi пiярам. Праз 10 гадоў гэтак, як езуiты, былi выгнаныя i пiяры, а касцёл перайшоў да праваслаўных. Цела Андрэя перавезлi ў касцёл дамiнiканаў i паклалi ў асобнай каплiцы. У 1864 годзе з Полацка выгналi i дамiнiканаў, а iх святыня перайшла ў рукi дыяцэзiяльных святароў.
У 1866 г. у Полацк з Пецярбурга прыехала ўрадавая камiсiя, бо распаўсюдзiлiся чуткi, што благаславёнаму аддаюць пашану не толькi католiкi, але i праваслаўныя. Падчас iнспекцыi са столi звалiлася цэгла i, спадаючы, паранiла аднаго з чыноўнiкаў. Камiсары, якiя верылi ў забабоны, убачылi ў гэтым «умяшацельства Баболi» i хуценька пакiнулi каплiцу. Цела пакiнулi ў спакоi аж да рэвалюцыi. У савецкiя часы неаднаразовыя спробы зняславiць рэлiквii былi рашуча спыненыя грамадствам. Толькi 23 чэрвеня 1922 года касцёл акружыла армiя: з’явiлiся пасланцы Крамля. Адчынiўшы труну, з цела знялі адзенне i кiнулi на падлогу. На здзiўленне прысутных, астанкi не рассыпалiся. Быў складзены пратакол аб iх стане, дзе сцвярджалася, што «труп» добра захаваўся дзякуючы ўласцiвасцям зямлi, у якой ён знаходзiўся. Пасля гэтага антыгуманнага акту рэлiквii пакiнулi ў спакоi, але не надоўга. 20 лiпеня ў касцёл уварвалiся «байцы» i, разагнаўшы парафiянаў, якiя ахоўвалi труну, вывезлi цела ў Маскву, дзе яно было змешчана ў будынку Гiгiенiчнай Выставы Народнага Камiсарыята Здароўя.
Урад Польшчы безвынiкова звяртаўся з просьбай вярнуць святыя рэлiквii. Паводле сведчанняў Пiя ХI, яшчэ да гэтых падзеяў Юзаф Пiлсудскi планаваў паход на Полацк, каб забраць труну з целам благаслаўлёнага, але перашкодзiлi абставiны.
У 1922 г., калi ў Савецкiм Саюзе быў голад, Папа Пiй ХI выдзелiў вялiкую дапамогу галадаючаму народу. Тады савецкi ўрад за заслугi Папскай ратунковай камiсii прыхiльна паставiўся да просьбы Святога Айца аб вяртаннi рэлiквiй. 21 верасня 1923 года два прадстаўнiкi ўзгаданай камiсii, езуiты Эдмунд Вальш i Леанард Галлагер, у суправаджэннi вiцэ-сакратара стану Камiсарыята замежных спраў i трох членаў Надзвычайнай камiсii накiравалiся да будынка Гiгiенiчнай Выставы, дзе iм паказалi труну з астанкамi Баболi. Савецкi ўрад не хацеў, каб цела везлi праз Польшчу, таму быў выбраны шлях праз Адэсу i Канстанцiнопаль. 25 верасня ад кс. Вальша запатрабавалi, каб да пратакола «прыёмкі» ён далучыў абавязацельствы, што цела застанецца ў Рыме i не будзе нiкому перададзена. З гэтымi ўмовамi кс. Вальш не згадзiўся.








All the contents on this site are copyrighted ©.