2009-04-09 12:20:13

Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў раніцай ў Базыліцы Сьвятога Пятра Імшу "Крыжмы". Пасвячаныя алейкі адразу ж накіраваны ў Аквілу. "


Сёньня Вялікі ( ці як у нас гаворыцца Прачысты і Страсны) Чацьвер. Раніцай ў Катэдральных Каталіцкіх Храмах адбываецца асаблівая Сьвятая Імша на ўспамін устанаўленьня сакраманту сьвятарства. Літургія носіць вельмі ўрачысты характар. Згодна са звычаям католікаў у часе Сьвятой Імшы сьвятар бласлвіць алей хворых, алей катэхумэнаў і асьвячае алей-крыжмы. Увесь год гэтыя сьвятыя алеі будуць выкарыстоўвацца ва ўсіх Касьцёлах пры ўдзяляньні сакраманту хросту, сьвятарскіх пасьвячэньняў, для намашчэньня хворых.
На знак лучнасьці паміж Пастырам Унівэрсальнае Царквы і ягонымі сабратамі, якія вядуць душпастырскую працу ў розных дыяцэзыях сьвету, сёньня раніцай, ў чацьвер 9-га красавіка, ў галоўнай Базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме, прайшла спэцыяльная Сьвятая Імша “Крыжмы”- на знак адзінства Рымскага Папы са сваімі сьвятарамі. Папа Бэнэдыкт 16 саслужыў яе разам з кардыналамі, біскупамі і сьвятарамі прысутнымі ў гэты час у Рыме.
У сваім казаньні, пад-час адпраўленьня Эўхарыстыі, якая прыпомнім адбылася ў Базыліцы Сьвятога Пятра, Папа Бэнэдыкт 16 у прыватнасьці сказаў: RealAudioMP3
У Вячэрніку, перад сваімі мукамі, Хрыстос маліўся за сваіх вучняў, што былі сабраныя навокал Яго. У малітве за вучняў усіх часоў Ісус бачыў таксама і нас ды маліўся за нас наступнымі словамі: “Асьвяці іх праўдаю Тваёю: слова Тваё праўда. Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет. І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвячаныя праўдаю”. Папа прызнаў, што на гэтыя словы трапіў, калі адкрыў Сьвятое Пісаньне напярэдадні сваіх сьвятарскіх сьвядчынаў, 58-м гадоў таму назад, таму што хацеў “атрымаць яшчэ раз слова Госпада на гэты дзень і на сваю будучую дарогу сьвятарства. Госпад патрабуе нашае сьвятасьці- зьвярнуўся Папа да прысутных сьвятароў- сьвятасьці ў праўдзе. І нас пасылае працягваць тую самую місію. Сьвятарства не ёсьць нічым іншым, як новым спосабам абьяднаньня з Хрыстом. Аднак гэта можа адвярнуцца супраць сьвятароў, калі “нашае жыцьцё не разьвінецца ўступаючы ў праўду сакраманту”. “Абьяцаньні, якія мы сёньня аднаўляем- сказаў Бэнэдыкт 16 да сьвятароў- гавораць у сувязі з гэтым, што нашая воля мусіць быць накіраваная да абьяднаньня з Хрыстом, што пацягвае за сабою адрачэньне. Гэта абазначае, што мы не хочам накідаць нашу дарогу і нашу волю іншым, але ўскладаем усё на Госпада, ўсюды і на ўсялякія спосабы.
На заканчэньне сваёй прамовы Папа паклікаў прысутных у Базыліцы Сьвятога Пятра сьвятароў, каб у “гэтую гадзіну аднаўленьня абьяцаньняў прасілі Госпада, каб зрабіў нас мужоў праўды, мужоў любові, мужоў Божых. Прасем Яго, каб што-раз больш прыцягваў нас да Сябе, каб мы сапраўды сталі сьвятарамі Новага Запавету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.