Канфэрэнцыя эўрапэйскіх камісій "Iustitia et Pax" заклікае да рашучай барацьбы з гандлем
людзьмі
Канферэнцыя еўрапейскіх камісій «Iustitia et Pax» супольна з 31 нацыянальнымі камісіямі
«Iustitia et Pax» заклікаюць краіны Еўропы да ратыфікацыі і спаўнення «Канвенцыі Рады
Еўропы па справах дзеянняў супраць гандлю людзьмі». Сёння, 7 красавіка 2009 г., арганізацыя
апублікавала спецыяльнае паведамленне адносна гэтай справы.
Паводле даных
ААН па справах адукацыі, навукі і культуры (UNESKO) колькасць ахвяраў гэтага роду
злачыннасці ў 2007 г. ацэньваецца ад 500 тысяч да 2 мільёнаў чалавек.
Канферэнцыя
еўрапейскіх камісій «Iustitia et Pax» звяртаецца да ўсіх кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў
Еўропы з заклікам да аб’яднання і прыняцця актыўнага ўдзелу ў барацьбе з гэтай праблемай.
У
паведамленні падкрэсліваецца, што гандаль людзьмі датычыць не толькі асобных людзей,
але і ўсяго грамадства. У дакуменце прыводзяцца таксама словы Слугі Божага Яна Паўла
ІІ, які некалі назваў гандаль людзьмі «зневажаннем чалавечай годнасці і цяжкім парушэннем
фундаментальных правоў чалавека».