2009-04-08 14:28:54

Заклік Папы да салідарнасьці з ахвярамі землятрасеньня "Прыбуду да вас, як толькі здолею", - паабяцаў Свяцейшы Айцец ахвярам землятрусу."


Вітаючы італьянскіх пілігрымаў Папа зрабіў заклік да салідарнасьці з ахвярамі стыхійнага бедства ў Італіі
RealAudioMP3
Я выказваю маю духоўную блізкасьць да дарагога насельніцтва гораду Аквіля ды іншых мясцовасьцей, якія зазналі цяжкае землятрасеньне ў мінулых днях, якое спрычыніла шматлікія сьмяротныя ахвяры, многія былі цяжка параненыя. не лічачы вялікіх матарыяльных страт. Турбота, з якою ўлады краіны, праваахоўныя сілы, добраахвотнікі ды іншыя людзі добрай волі нясуць дапамогу гэтым нашым братам паказвае як важным зьяўляецца салідарнасьць у сумесным пераадоленьні так цяжкіх выпрабаваньняў. Яшчэ раз жадаю сказаць гэтаму дарагому мне насельніцтву, што Папа падзяляе іхнія мукі ды іхнія трывогі. Дарагія- сказаў Бэнэдыкт 16- калі будзе магчыма, маю надзею прыбыць да вас. Ведайцец, што Папа моліцца за вас, упрошваючы міласэрнасьці Госпада для памершых, для іхніх сямейнікаў ды тых, што перажылі; як таксама матчынага суцяшэньня Найсьвятой Дзевы Марыі і падтрымкі хрысьціянскае надзеі.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.