2009-04-08 14:28:38

Агульная аўдыенцыя ў сераду 8-га красавіка



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб падрахтоўках да Сьвята Пасхі.
RealAudioMP3
Заўтра мы пачынаем Сьвяты Трыдуум- тры дні, якія ўвекавечваюць мукі, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста. Гэтыя дні зьяўляюцца цэнтрам Літургічнага Году. Перажываем у іх здарэньні, якія прынесьлі нам збаўленьне. Ісус Хрыстос, Божы Сын, панізіў самога сябе, стаў падобным да нас ва ўсім апрача граху. Прыняў на Сябе нашыя слабасьці, цярпеньні і сьмерць ды занёс іх на дрэва Крыжа.
Заўтра вечарам- працягваў сваю катахэзу Папа- мы будзем ушаноўваць Гасподнюю Вячэру, ў часе якой будзем удзельнічаць у памятцы ўстанаўленьня Эўхарыстыі і сьвятарства. Ад гэтага пасхальнага банкету ў Вячэрніку, пад відамі хлеба і віна цэлы час прысутны Хрыстос, калі сьвятар прамаўляе словы: Гэта цела Маё, гэта Мая кроў.
У Вялікую Пятніцу мы зазнаем мукі і сьмерць Госпада. Ён аддаў жыцьцё ў ахвяры дзеля адкупленьня нашых грахоў. Мы стаім- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- у абліччы загадкавага факту: Бог стаў чалавекам, каб цярпець і памерці за чалавека, за кожнага з нас.
У Вялікую Суботу- сказаў на заканчэньне сваёй сёньняшняй катахэзы Папа- мы зазнаем цішыню, якая акружае Гроб, у якім спачывае на кароткі час Божы Сын. Касьцёл чувае тады ў малітве разам з Марыяю падзяляючы той самы боль ды адначасна давер да Бога. Клімат малітвы пры Гробе Госпада спрыяе роздумам над вартасьцю нашага жыцьця ў пэрспэктыве Божых Планаў. Гэтая цішыня ўвядзе нас у перажываньне Вячэрняе Гасподняе Вігіліі, якая ва ўсіх Касьцёлах закончыцца сьпевам “Аллелуя”, які абвяшчае радасную навіну, што Госпад Уваскрос. Хрыстос жыве, каб і мы мелі жыцьцё ў Ім.








All the contents on this site are copyrighted ©.