2009-04-07 13:18:00

Папа да гішпанскае моладзі: Божую праўду і любоў паказвае нам Касьцёл


Сёньняшняя моладзь мусіць адкрыць новае жыцьцё, якое дае Бог. Мае насыціцца Хрыстоваю праўдаю, якую Касьцёл атрымаў, каб даваць яе ўсім людзям. Так сказаў Бэнэдыкт 16 гішпанскай моладзі, з якою сустрэўся ў панядзелак 6-га красавіка. Маладыя Гішпане прыбылі ў Рым па Крыж ды Ікону Божае Маці, якія суправаджаюць Сусьветныя Дні Моладзі.
У сваёй прамове да іх Папа зьвярнуў увагу, між іншым на тое, што ў Вялікім Тыдні мы сустракаемся з Божаю любоў”ю, якая была абьяўлена ў Хрысьце, Які прыйшоў, каб служыць і аддаць сваё жыцьцё. Такі стыль Хрыстовае любові паказаны на Крыжы. Бэнэдыкт 16 заахвоціў маладых жыхароў Гішпаніі, каб гэтую мудрасьць крыжа перадавалі іншым, падрыхтоўваючы найбліжэйшы Сусьветны Дзень Моладзі. Выказаў надзею, што ў 2011-м годзе Мадрыд стане месцам, якое будзе выпраменьваць вераю і жыцьцём.








All the contents on this site are copyrighted ©.