2009-04-06 14:17:04

Вербная Нядзеля ў Ватыкане



У нядзелю 5-га красавіка, перад поўднем, Бэнэдыкт 16 старшынстваваў на Плошчы Сьвятога Пятра Сьвятой Імшы, якая была адпраўлена з нагоды Вербнае Нядзелі ды ХХІV Сусьветнага Дня Моладзі, які сёлета ўшаноўваўся на дыяцэзальным узроўні. Імшу папярэдзіла, як звычайна, пасьвячэньне пальмаў і аліўных галінак пад Абэліскам, які знаходзіцца ў цэнтры плошчы ды працэсыя з імі і з Крыжам Сусьветных Дні Моладзі да галоўнага алтара, які знаходзіўся перад Базылікай Сьвятога Пятра.
У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што “асноўным правам і нормаю нашага жыцьця мае быць факт, што яно не можа быць ўдалым без згоды на Крыж, без штодзённага маршруту ў еднасьці з Хрыстом.”
Спасылаючыся да апісаньня ўезду Хрыста ў Ерусалім і вокрыкаў натоўпаў, якія Яго віталі: “Бласлаўлёнае каралеўства айца нашага Давіда, якое надыходзіць” Бэнэдыкт 16 узняў пытаньне: чым ёсьць Божае Каралеўства? Што гэта значыць, што не ёсьць яно з гэтага сьвету? Указаў пры гэтым на яго дзьве асноўныя прыкметы: гэтае Каралеўства прыходзіць праз крыж і ёсьць паўсюдным.
RealAudioMP3
“Мне здаецца, што мы пастаянна нанава мусім навучацца гэтых двух рэчаў- перад усім жа паўсюднасьці, каталіцкасьці. Яна абазначае, што ніхто не павінен прызнаваць за абсалют самога сябе, ўласную культуру, час і сьвет. Яна патрабуе, каб мы усе аставаліся адкрымі ўзаемна сабе, адмаўляючыся з некаторых рэчаў нам уласьцівых. У паўсюднасьці ўпісаная ёсьць таямніца крыжа- -пераадоленьне самога сябе, паслухмянасьць супольнаму слову Ісуса, ў супольным Касьцеле. Паўсюднасьць заўсёды ёсьць пераадоленьнем самых сябе, адрачэньнем ад чагосьці асабістага. Паўсюднасьць і крыж ідуць у пары. Толькі такім чынам нараджаецца мір- сказаў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.