2009-04-04 11:05:28

Сэнс Вербнае Нядзелі


У Каталіцкім Касцёле велікодным святам папярэднічае Вялікі тыдзень, які распачынаецца Пальмовай нядзеляй. Пальмовая нядзеля рыхтуе да перажывання мукі Хрыста ў літургічных абрадах Святога Пасхальнага Трыдуума (Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота).

 

 5 красавіка — Пальмовая нядзеля

 Вялікі тыдзень, які непасрэдна папярэднічае велікодным святам, пачынаецца з Пальмовай нядзелі. Пальмовая нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня.

Назва гэтага дня паходзіць ад звычаю асвячэння галінак пальмаў або іншых дрэваў (у нас традыцыйна асвячаюцца галінкі вярбы). Звычай гэты ўзнік у XI стагоддзі. У гэты дзень літургічныя тэксты нагадваюць пра ўрачысты ўваход Езуса ў Ерузалем, які папярэднічаў Яго пакутам і смерці на крыжы. Натоўп, вітаючы Езуса, кідаў Яму пад ногі пальмовыя галінкі і ўсклікаў: «Гасанна Сыну Давіда!».

У гэты дзень падчас кожнай святой Імшы чытаецца ўрывак з Евангелля, у якім апісваецца мука Езуса Хрыста і яго смерць на крыжы.








All the contents on this site are copyrighted ©.