2009-04-04 11:04:21

Віленьскі ўнівэрсытэт сьвяткуе 430 гадавіну свайго заснаваньня


Віленскі ўнівэрсытэт сьвяткуе 430 гадавіну свайго заснаваньня. У 1570 годзе ў Вільні была створаная езуіцкая калегія, якая праз 9 гадоў каралём Стэфанам Баторыем была пераўтвораная ва ўнівэрсытэт.
Навучальная ўстанова была зачыненая пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг. Яе дзейнасьць была адноўленая на пачатку XX стагодзьдзя й да 1939 году навучальная ўстанова функцыянавала як Унівэрсытэт Стэфана Баторыя. Віленскі ўнівэрсытэт выпусьціў у сьвет шмат выдатных прафэсароў і дзеячоў, якія шмат зрабілі для польскай і літоўскай культураў. У першай палове XІX стагодзьдзя гэта было найбуйнейшае польскае ВНУ.
Сёньня Віленскі ўнівэрсытэт знаходзіцца ў ліку 5% найлепшых унівэрсытэтаў сьвету. Там навучаецца амаль 24 тысячы студэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.