2009-04-03 12:36:55

"Да праліцьця крыві"- Сьвяты Андрэй Баболя ( працяг)


Гiсторыя культу Пастаянныя войны, якiя вяла Польшча ў XVII стагоддзi, спустошылi краiну i паралiзавалi грамадскае жыццё. Гэтая сiтуацыя не спрыяла развiццю культа мучанiка, якi за еднасць Касцёла аддаў сваё жыццё. Памяць пра Баболю знiкла пасля смерцi тых, хто ведаў яго асабiста. Зерне, кiнутае ў глебу, належны яму час прарастае i развiваецца ў цудоўны колас. Падобным чынам вырас культ Баболi. Мiнула 45 гадоў пасля смерцi Андрэя. Польшча ў гэты раз зноў перажывала трагедыю паўночнай вайны. Небяспека пагражала таксама i Пiнску. Калi ў нядзелю, 16 красавiка 1702 г., заклапочаны рэктар тутэйшага калегiума Марцiн Гадэбскi прасiў неба аб паратунку, яму прыснiўся невядомы езуiт, якi пераканаў яго, што ён, Андрэй Баболя, будзе апекавацца кляштарам з умоваю, што яго цела будзе ўшанавана. Адшуканне астанкаў Баболi не было лёгкiм. У падзямеллi касцёла спачывала шмат езуiтаў, а ўсялякiя запiсы загiнулi ў бурлiвай гiсторыi калегiума. На месцы не ўдалося нават устанавiць даты смерцi, што аблегчыла б пошукi. У ноч з 18 на 19 красавiка (на гэты раз свецкаму закрыстыянiну) другi раз паказаўся Баболя i дакладна апiсаў месца, дзе быў пахаваны. Праз тры гадзiны працы з зямлi выкапалi труну з лацiнскiм надпiсам: «Айцец Андрэй Баболя Таварыства Езуса забiты казакамi». Было вялiкае здзiўленне, калi ў труне ўбачылi астанкi, якiя захавалiся нятленнымi, з усiмi слядамi катаванняў. Рэлiквii прыбралi ў новыя шаты i пераклалi ў другую труну. Навiна аб адшуканнi цела, якое захавалася ў вiльготным склепе сярод тлеючых трупаў маланкаю абляцела ўсё Палессе. Жыхары Пiнска, Янава i ваколiц пачалi ўспамiнаць аповеды старэйшых. Нечакана адрадзiлася вуснае паданне аб гераiзме Андрэя. Шмат людзей з ваколiц прыходзiла да акенца крыпты, у якой спачываў Баболя, каб пакланiцца мучанiку.
Андрэй Баболя атулiў апекаю не толькi езуiцкi калегiум. Калi ў 1709–1710 г. страшная эпiдэмiя паглынула тысячы ахвяраў (у 1710 г. лiтоўская правiнцыя пахавала 118 езуiтаў, сярод якiх 94 паплацiлiся жыццём за самаранскую паслугу), толькi Пiншчыну эпiдэмiя абмінула. Таксама памнажалiся ласкi, якiя былi ўпрошаны праз пасрэднiцтва А.Баболі.
Генерал Таварыства Езуса Мiхал Тамбурынi, якому паведамiлi аб пашане, якою акружаюць Баболю вернiкi, i аб тым, што яна ўсё больш распаўсюджваецца, загадаў працуючаму ў Рыме польскаму езуiту Яну Давiдовiчу заняцца справаю беатыфiкацыi. У хуткiм часе слава Мучанiка выйшла па-за межы Польшчы, паколькi першая бiяграфiя Баболi была надрукавана не ў мясцовых выдавецтвах, а ў Вюрзбургу.
Нягледзячы на тое, што культ пашыраўся, вынясенне Баболi на алтар праходзiла з цяжкасцю. Клопат польскiх бiскупаў, а таксама намаганнi езуiтаў паспрыялi таму, што 9 лютага 1755 г. Бенедыкт XIV упiсаў Баболю ў спiс мучанiкаў за веру.
У 1764 г. на канвакацыйным сейме ў Варшаве зноў паўстала справа аб беатыфікацыі. У канстытуцыi, якой прысягаў кароль Станiслаў Аўгуст Панятоўскi ў дзень сваёй каранацыi, было змешчана таксама абавязацельства: «Мы будзем iмкнуцца ўнесцi просьбу да Апостальскай Сталiцы аб беатыфiкацыi Андрэя Баболi SJ». Аднак наступiла скасаванне закону i падзел Польшчы, а справа беатыфiкацыi стаяла практычна на месцы.
Нягледзячы на гэта, культ А.Баболі пашыраўся. Набажэнства да Андрэя Баболi давала сiлы i езуiцкiм мiсiянерам, калi яны патаемна, пераапранаючыся ў купцоў альбо вандроўных рамеснiкаў, працавалi сярод палескiх унiятаў, рызыкуючы быць сасланымi ў Сiбiр цi закатаванымi ў расiйскiх турмах. Не зважаючы на тое, што царскi ўрад рабiў усё, каб перашкодзiць справе беатыфiкацыi, 30 кастрычнiка 1853 г. Папа Пiй IХ абвясцiў Андрэя Баболю благаславёным. Была наладжана вялiкая ўрачыстасць. Усю базылiку св. Пятра выклалi чырвонай адамашкай i асвяцiлi мноствам агнёў. У месцы, дзе паводле звычаю знаходзiўся папскi герб i герб кiраўнiка дзяржавы, з якой паходзiў благаславёны, Святы Айцец параiў павесiць два папскiя гербы, каб такiм чынам сiмвалiчна падкрэслiць, што прыгнечанаму народу ён замяняе караля. У беатыфiкацыйным брэве Святы Айцец напiсаў: «Жадаючы, каб у такi цяжкi час i сярод такой вялiкай колькасці непрыяцеляў вернiкi Хрыста атрымалi новы прыклад, якi павялiчыў бы iх адвагу ў барацьбе, мы дазваляем Слугу Божага Андрэя Баболю, святара-законнiка Таварыства Езуса, якi за каталiцкую веру i за збаўленне душаў прыняў мучанiцтва, з гэтага дня называць благаславёным».








All the contents on this site are copyrighted ©.