2009-04-02 13:50:01

Сустрэча на вярхах у Лондане: Пасланьне Бэнэдыкта 16


Папа Бэнэдыкт 16 накіраваў спэцыяльнае пасланьне да прэм”ер міністра Вялікабрытаніі Гордона Броўна ў сувяз”і з лонданскаю сустрэчаю кіраўнікоў 20-ці найбольш індустрыялізаваных крані сьвету, якая пачалася ў чацьвер 2-га красавіка. У сваім лісьце Папа прыпамінае мэту гэтае сустрэчы. Ейныя ўдзельнікі, паводле Сьвяцейшага Айца, маюць ўзьняць неабходныя рашэньні адносна стабілізацыі фінансавых крызісаў, каб дазволіць прадпрыемствам ды сем”ям выйсьці з крызісу, ды адначасна зьберагчы сусьветную эканоміку перад такімі крызісамі ў будучыні. Бэнэдыкт 16 выказвае ў імені Каталіцкага Касьцёла прызнаньне для ўрадаў і міжнародных арганізацый за тое, што сьцвярджаюць, каб выйсьці з цяперашняга крызісу можна толькі дзейнічаючы разам. Трэба пры гэтым пазьбягаць развязак, якія намечаныя нацыяналістычным эгаізмам ці пратэкцыянізмам.
Далей Папа піша ў сваім пасланьні, што ўдзельнікі саміту ў Лондане прадстаўляюць краіны, якія маюць больш за 90-а працэнтаў сусьветнае прадукцыі і каля 80-ці працэнтаў сусьветнага гандлю. Аднак тыя, якія маюць найслабейшы голас на міжнароднай сцэне і найбольш церпяць вынікі крызісу- як жыхары Чорнага Кантынэнту- ёсьць за мала прадстаўляныя на гэтай сустрэчы. А гэта менавіта яны на даўжэйшую мэту могуць прычыніцца да поступу ўсіх. Павінен быць выслуханы голас кожнае краіны- піша Сьвяцейшы Айцец да Браўна- а рашэньні лонданскага саміту павінны атрымаць падтрымку ўсіх. Бэнэдыкт 16 падкрэсьлівае на заканчэньне, што адзінаю сапраўды трывалаю асноваю развязкі крызісаў можа быць давер не да самых фінансаў, гандлю ці сістэмаў прадукцыі, сколькі да чалавека. Неабходным зьяўляецца запэўненьне бясьпекі сем”ям і работнікам. Крызіс не можа востра паменшыць дапамогі краінам найбольш убогім. Папа прыпамінае патрэбу дараваньня замежных даўгоў ды, што эканомія павінна прытрымлівацца этычных прынцыпаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.