2009-04-02 11:21:23

Рым. 2 красавіка ў базіліцы святога Пятра адбылася заўпакойная Імша на ўспамін памёрлага 4 гады таму Папы Яна Паўла 2. Але як жа йдзе працэс падрыхтоўкі да беатыфікацыі Папы Яна Паўла 2 ? (инт. далей)


Старшынстваваў святой службе Папа Бенедыкт 16, які найперш звярнуўся да палякаў па-польску, сказаўшы, што ягоны папярэднік быў поўны надзеі і даў яе ў спадчыну ўсім нам. Бенедыкт 16 зноў узнёс спецыяльную малітву за беатыфікацыю свайго папярэдніка на святым Пятровым Пасадзе, адлюстроўваючы ў чарговы раз пачуцці любові мільёнаў вернікаў па цэлым свеце. Напрыканцы Бенедыкт 16 разам з групай моладзі спусціўся у гроты і ўкленчыў непасрэдна на магіле польскага Папы, а потым памаліўся аб ягонае душы на магіле апостала Пятра, побач. RealAudioMP3
Але як жа йдзе працэс падрыхтоўкі да беатыфікацыі Папы Яна Паўла 2 і ці ён блізкі да завяршэння? Пра гэта нам расказаў ў спецыяльным інтэрв'ю Старшыня Кангрэгацыі па справах Святасці монсіньёр Анжэло Амато.(голас)- "Справа сантыфікацыі (святасці) вялікага Слугі Божага Яна Паўла Другога распачалася ўжо ад 9 мая 2005 году, не чакаючы звячайных 5-ці гадоў па смерці, на загад Папы Бенедыкта 16. Гэта не значыць, што ў працэсе вывучэння можна паскорыць некаторыя этапы, - расказвае монс. Амато.- Метадалогія і тэрміны вывучэння цудаў і дзеянняў не змяняюцца, толькі гэтай справе мы даем папярэдні шэраг у параўнанні з сотнямі іншых. Маючы на ўвазе, што гэты Папа так моцна вядомы і абажаны, мы ставімся да Справы яшчэ больш уважліва, і акуратна вывучаем кожны момант цудадзейнасці і аспект Боскага ўплыву на працэсы чалавечае гісторыі Збаўлення. Прыпомню, - працягвае Старшыня Кангрэгацыі, - што на дыяцазальным ўзроўні Сausa была завершана ў маі 2007 года, а да нас так званы Positio патрапіў ў лістападзе 2008 года, на першы разгляд Кансультантаў тэолагаў. Калі будзе пройдзены гэты этап - а назваць канкрэтна тэрмін немагчыма - Сausa (працэсуальная Справа) будзе пададзеная на разгляд Ардынарнай Сэсіі кардыналаў і біскупаў, каб потым перайсці да свяцейшага Айца, які выдасць Дэкрэт Шанавання. Таксама і магчымыя цуды будуць мець сваю акуратную і скрупулёзную працэдуру вывучэння. Яна мае мець: заключэнне 2-х медыкаў-экспертаў, калегіяльны разгляд Медычнага Кансільюма толькі з найбольш слынных дактароў, заключэнне Тэолагаў і Ардынарнай Сэсіі кардыналаў і біскупаў. Вынік будзе прадстаўлены Свяцейшаму Айцу. Пасля завершання гэтага этапу - ( падрэслю, улічваючы павагу да грандыёзнасці асобы Божага Слугі ўсё павінна быць выканана з асаблівай дакладнасцю) - можна казаць пра магчымую дату паскарэння беатыфікацыі дзеля радасці не толькі высакароднага польскага народу, але і ўсяе
Царквы ," - заключыў монс. Анжэло Амато, дадаючы, што гэта ёсць таксама жаданнем кіраванай ім Кангрэгацыі і самога Святога Айца Бенедыкта 16-га.







All the contents on this site are copyrighted ©.