2009-04-02 13:50:56

Mюнхен. Арцыбіскупская каталіцкая газета зямлі Баварыя прысвяціла вялікі матэрыял хрысціянскай філасофіі славутага расійскага пісьменніка Мікалая Гогаля з нагоды 200-годдзя з дня ягонага нараджэння.


Выданне падкрэслівае, што праз літаратуру сын украінскага народу служыў Богу і шукаў Ягоны святы подых. "Мюнхенская царкоўная газэта", якая выпускаецца дыяцэзіяй Фрайзінгскага арцыбіскупства расказвае аб рэлігійных поглядах класіка рускай ліатаратуры.
Асаблівае ўвагі надаецца добра вядомаму ў Германіі раману Гогаля "Мёртвыя душы". Сучаснаму нямецкаму чытачу таксама паведамляецца аб паломніцтве Мікалая Васільевіча ў Палестыну, аб жыцці ў германіі. Выданне шчыра сцвярджае, што палітычнае і грамадскае жыццё Нямеччыны было і засталося чужым для Гогаля. У краіне яго цікавілі толькі помнікі архітэктуры, хрысціянскія святыні Ахена, рымскія разваліны, карцыінныя галярэі, музыка і прырода.







All the contents on this site are copyrighted ©.