2009-04-01 15:42:32

Расія: біскуп Гілярыён стаў старшынёю Аддзяленьня Вонкавых Царквоўных Адносін Рускай Праваслаўнай Царквы


Праваслаўны біскуп Вены і Аўстрыі Гілярыён быў выбраны на гэты пасад 31-га сакавіка ў Маскве ў часе прац Сьвятога Сыноду Рускае Праваслаўнае Царквы.
Да 27-га студзеня гэтага году гэтай ўстановай, амаль на працягу 20-ці гадоў, кіраваў цяперашні Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл.
Новымі заступнікамі Гілярыёна сталі: айцец протоерэй Ніколай Балашоў, які будзе адказваць за адносіны з іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі ды айцец Георгій Рябых, які да гэтага часу выконваў абавязкі сакратара да спраў адносін з грамадзтвам. Прадстаўніком Патрыярхату пры Эўрапэйскіх Арганізацыях, якім дагэтуль быў біскуп Гілярыён, быў назначаны айцец Антоні Ільін.
Біскупам Венскім і Аўстрыйскім Гілярыён быў назначаны ў 2003-м годзе. Часова выконваў таксама абавязкі біскупа Будапешта і Венгрыі. На сёньняшні дзень выконвае адказныя функцыі ў Сусьветнай Радзе Цэркваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.