2009-03-31 14:27:18

Настаяцель Экумэнічнае Супольнасьці з Тэзэ ў Папы Бэнэдыкта 16


Сьвяцейшы Айцец прыняў ў панядзелак 30-га сакавіка Брата Алоіза, якога суправаджала група братоў гэтае супольнасьці. Была гэта штогадовая прыватная аўдыенцыя, якая ўпісваецца ў традыцыю рэгулярных сустрэч, што пачаў Папа Ян Павал ІІ 30-ць гадоў таму назад разам з заснавальнікам Экумэнічнае Супольнасьці Братам Рожэ. Брат Алоіз падкрэсьліў, што гэтыя сустрэчы гэта канкрэтны спосаб, каб выявіць адзінства паміж хрысьціянамі ды ясны знак вузаў з Каталіцкім Касьцёлам.
У часе сустрэчы- як сказаў брат Алоіз Ватыканскаму Радыё- мы гаварылі аб эўрапэйскіх сустрэчах моладзі: той, якая адбылася ў Брусэлі і аб той, якая адбудзецца ў Познані, Польшча. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў значэньне прыйманьня людзей ў парафіях і ў сем”ях. Я падкрэсьліў- сказаў далей брат Алоіз- што дасьведчаньне супольнасьці адкрывае сёньня людзей на Эвангэльле. Падзякаваў таксама Папе за тое, што так часта паўтарае, што найважнейшым і найбольш сьпешным, на сёньняшні дзень заданьнем, ёсьць адшукваньне адносінаў чалавека з Богам. Трэба гэтых людзей суправаджаць. Бэнэдыкт 16 сказаў, што ў Тэзэ гэта менавіта мы робім, суправаджаючы маладых людзей. Гэтая сустрэча з Папам дадала нам адвагі- сказаў Ватыканскаму Радыё брат Алоіз.








All the contents on this site are copyrighted ©.