2009-03-31 14:32:17

Беларускія жанчыны лепш адукаваныя за мужчын


У Беларусі адукацыйны ўзровень у жанчын больш высокі, чым у мужчын. І такая сітуацыя захоўваецца ўжо працяглы час. Гэта – выснова нацыянальнага статыстычнага камітэта.
55% працуючых беларусак маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Сярод працаўнікоў мужчынскага полу гэты паказчык складае 38 адсоткаў.
Жанчыны дамінуюць у асяроддзі служачых. А сярод рабочых, наадварот, – мужчыны. Прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, установы культуры, фінансаў, адукацыі ды аховы здароўя моцна фемінізаваныя. Жанчын у гэтых галінах ад 70 да 86%. Напрыклад, настаўніцы складаюць 85% школьных педкалектываў. У ВНУ выкладчыцкаю дзейнасцю займаецца каля 13 тысяч кабет, што складае 55%.
З 37 тысяч зарэгістраваных беспрацоўных 61 адсотак складаюць жанчыны.








All the contents on this site are copyrighted ©.