2009-03-31 14:31:59

Фестываль сямейнага віна пройдзе вясной ў Батумі. Кульмінацыяй станецца свята, якое распачнецца з блаславенства ад Мітрапаліта Батумскага і Лазскага Дзімітрыя (Шыалашвілі) у месяцы маі.


Важная задача свята - навучанне насельніцтва, асабліва моладзі, культуры ўжывання віна, у першую чаргу, у адпаведнасці з °Эвангеллем, калі віно дае весялосць душы і здароўе телу. Прыём на конкурс ўзорных бутэляк ад сем'яў вінадзелаў ужо распачаўся . У ім прымае ўдзел кожны жадаючы. Пераможцы будуць узнагароджаныя дыпломамі, граматамі і прызамі ў адпаведнасці з занятымі месцамі і правам даваць марку свайму віну. Ацэньваць якасць і густ віна будуць спецыялісты-дэгустатары і таксама шчасліўчыкі, якія прыдуць на свята ды атрымаюць бясплатны смачны пачастунак. Мэта правядзення ўжо ў другі раз фестывалю сямейнага віна - таксама садзейнічаць культуры вінадзелля і спрыяць заахвочванню сам'яў, якія такім чынам стаюцца малымі прадпрыемствам.







All the contents on this site are copyrighted ©.