2009-03-30 13:07:58

У нядзелю 29-га сакавіка Папа Бэнэдыкт 16 быў з душпастырскім візітам у рымскай парафіі Сьвятога Аблічча Ісуса


Парафія ляжыць у зоне гораду Мальяна. Ад трох гадоў цешыцца новым Касьцёлам. Была створана ў 1992-м годзе як парафія Сьвятога Максымільяна Кольбэ. Аднак у 2001-м годзе парафія была перайменаваная на Сьвятое Аблічча Ісуса. Яе найнавейшая гісторыя пачалася роўна тры гады таму назад разам з высьвячэньнем новае сьвятыні .
У казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, Папа сказаў, што ў сэрцы кожнага чалавека прысутным ёсьць жаданьне пазнаць Хрыста. Гэта можа зьдзейсьніцца на дарозе суправаджаньня Яго ва ўсім, значыць таксама ў штодзённым уздыманьні крыжа. Такім чынам чалавечы эгаізм паменшываецца, ўступаючы месца Божай волі. Адзіным спосабам зазнаць глыбокую радасьць ёсьць ахвяраваць сябе Хрысту. Толькі губляючы сябе ў любові чалавек можа адшукаць сябе- сказаў Бэнэдыкт 16.
Візіт у рымскай парафіі Сьвятога Аблічча Ісуса закончыўся сустрэчамі з дзяцьмі ды парафіяльнаю радаю. Зьвяртаючыся да дзяцей, якія неўзабаве прыймуць Першае Прычасьце, Сьвяцейшы Айцец прыпомніў ім, што найважнейшым ў гэтай ўрачыстасьці ёсьць сустрэча з Ісусам, а не падарункі і ўрачысты абед.
У слове накіраваным да парафіяльнае рады Папа зьвярнуў увагу, што ў сёньняшніх часах пробашч не можа аставацца “самотным”. Каб добра выконваць свае абавязкі ён патрабуе падтрымкі з боку парафіян, чаго прыкладам можа быць афрыканскі Касьцёл.
Бэнэдыкт 16 падзякаваў таксама рымскім вернікам за ўсялякага роду ініцыятывы на гэтай ніве.








All the contents on this site are copyrighted ©.