2009-03-30 13:09:27

Рым. Хрысціяне сведчаць веру цаною ўласнага жыцця ажно ў 3 тысячагоддзі. Пра іхнюю радасць і стойкасць разважалі, молячыся за душы, святары і народ Божы, прыпамінаючы 2-ю гадавіну забойства італьянскага святара Андрэа Сантора, забітага нажом у спіну ў Турцыі, у моманце малітвы.


"У нашыя часы ёсць і маральныя віды сапраўднага мучаніцтва,- сказаў італьянскі святар Мікеле Кайіфа. - Падсмейвання, спіхвання на бок грамадства, каварства і падману. Але й зараз хапае мужчын і жанчын, якія працягваюць сведчанне веры і праўды ажно да праліцця крыві дзеля Эвангелля. Яны для нас ёсць вялікімі прыкладамі, Царква жывая гэтымі сведчаннямі, якія сцвярджаюць першынца вялікамучаніцтва -Укрыжаванага Езуса Хрыста." У царкве мучаніка Лаўрэнцыя на могілках Верано адбылася чуванне на тэму " Не заставайцеся ва ўкрыцці". Вернікі са сваімі пастырамі заклікалі не стамляцца, працягваць выказваць сваю веру , выходзіць у свет. Былі называныя імёны хрысціянаў, якія загінуліў 2008 годзе:гэта 20 католікаў, што былі забітыя за сваё яскравае сведчанне Эвангелля .







All the contents on this site are copyrighted ©.