2009-03-30 13:08:14

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні"


Пасьля павароту з рымскае парафіі Сьвятога Аблічча Ісуса, а паўдні, Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на Багародзічнай Малітве “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем гэтае марыйнае малітвы, Бэнэдыкт 16 прыпомніў “радасьць жыхароў Афрыкі і нязвычайнае пачуцьцё сьвятасьці ў літургічных служэньнях—гэтыя два аспэкты былі бачнымі ў часе нядаўняга падарожжа у Камэрун і Анголу. У паўднёвай малітве на Плошчы Сьвятога Пятра ўдзельнічала рымская афрыканская супольнасьць, члены якой прыбылі, каб падзякаваць Папе за наведаньне Чорнага Кантынэнту. Бэнэдыкт 16 прызнаў, што гэты візыт дапамог яму лепш зразумець рэчаіснасьць тамашняга Касьцёла, ў разнароднасьці яго выяўленьняў і выклікаў, з якімі мусіць змагацца.
RealAudioMP3
У часе вялікага сьвята веры, якое мы перажывалі разам у Афрыцы, мы пераканаліся, што гэтае новае чалавецтва, нават калі зазнае абмежаваньняў, ёсьць жывым. Там, дзе місіянары, быццам-бы як Ісус, ахвяроўвалі і надалей ахвяроўваюць жыцьцё дзеля Эвангэльля, зьбіраецца шчодры плод. Жадаю выказаць ім – сказаў Папа- асаблівую ўдзячнасьць за дабро, якое робяць. Справа ідзе пра законніц, законнікаў і сьвецкіх асоб. Я цешыўся- працягваў Сьвяцекйшы Айцец- што мог убачыць плод іхняе любові да Хрыста і глыбокую пашану, якою хрысьціяне іх абдароўваюць. Падзякуйма за гэта Богу і малемся да Божае Маці, каб на цэлым сьвеце пашыралася Хрыстовае пасланьне надзеі і любові”.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 прадказаў, што 2-га красавіка ў чацьвёртую гадавіну сьмерці Папы Яна Паўла ІІ, вечарам адслужыць у Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу за душу свайго папярэдніка. Запрасіў на яе асабліва рымскую моладзь у рамках падрыхтовак да дыяцэзальных сьвяткаваньняў Сусьветнага Дня Моладзі, які будзе ўшаноўвацца ў Вербную Нядзелю.








All the contents on this site are copyrighted ©.