2009-03-28 11:23:01

Новая Гэнэральная Настаяцельніца Кангрэгацыі Сясьцёр Місіянерак Божай Любові


Сёстры Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові, заснавальніцай якой з’яўляецца Маці Тэрэза Калькуцкая, 24 сакавіка 2009 г. абралі новую генеральную настаяцельніцу. Ёю стала ўраджэнка Германіі с. Марыя Прэма
Сястра Марыя Прэма ўступіла ў Кангрэгацыю ва ўзросце 27 гадоў і працавала на місіях у Рыме, Неапалі і Мадрыдзе. Пазней яна пераехала ў Калькуту, дзе ў мінулым годзе адзначыла 25-гадовы юбілей манаскіх шлюбаў.
Сястра Нірмала Джошы, якая ўзначаліла Кангрэгацыю ў 1997 г. (за паўгода да смерці Маці Тэрэзы), 13 сакавіка гг. была пераабрана на трэці тэрмін. Аднак 74-гадовая с. Нірмала па прычыне слабага здароўя папрасіла вызваліць яе ад гэтай пасады.
Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Божай Любові была заснавана Маці Тэрэзай у кастрычніку 1950 г. у Калькуце. На сённяшні дзень у Кангрэгацыі налічваецца 4500 сясцёр, якія працуюць у 133 краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.