2009-03-27 13:04:07

Сынод Беларускай Праваслаўнай Царквы адкрыўся ў Менску


Як паведамляе афіцыйны сайт Беларускай Праваслаўнай Царквы, 26 сакавіка ў Мінскім доме міласэрнасці адкрыўся Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы, які адбываецца пад старшынствам Прадстаяцеля - Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта (Вахрамеева). У Сінодзе таксама бяруць удзел усе ягоныя чальцы - правячыя архіярэі усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.
На Сінодзе будуць падведеныя вынікі Памеснага сабору Рускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся ў канцы студзеня 2009 г., а таксама абмеркаванае развіццё дзяржаўна-царкоўных і міжканфесійных стасункаў у Рэспубліцы Беларусь, унутраныя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.