2009-03-26 12:37:16

Сьвятая Зямля: ўрад Ізраіля падрыхтоўваецца да візыту Папы Бэнэдыкта 16


Урад Ізраіля ўзьняў падрыхтоўкі адносна візыту Папы у інхюю краіну, які адбудзецца ў месяцы маі гэтага году. Як паінфармаваў гэнэральны дырэктар турыстыкі Ізраіля спадар Шаўль Зэмах, гэтае падарожжа будзе выяўленьнем вузаў прыязьні паміж хрысьціянствам і юдаізмам. З гэтае прычыны, падкрэсьліў Зэмах візыт можы стацца “памостам міру, мэтаю, да якой імкнуцца штодзённа Папа і Апостальская Сталіца”. Урад Ізраіля, ў пагадненьні з Ватыканам, паклікаў спэцыяльную камісію, якая задбае пра арганізацыю візыту.
У Ерусаліме, падкрэсьліў Зэмах, першы раз будзе адслужаная Сьвятая Імша на сьвежым паветры ( у даліне Кедрону). Ізраільскі бок запрапанаваў Ватыкану непасрэдную трансляцыю з яе па телебачаньні і цяпер чакае адказу Сьвятой Сталіцы.
За два тыдні будзе створана старонка па Інтэрнэце, на якой можна будзе сачыць за ўсімі этапамі падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 і будуць даступнымі інфармацыі на тэму візыту- сказаў Зэмах. “Бэнэдыкт 16 будзе сардэчна вітаны ў нашай краіне а жыхары Ерусаліму ёсьць гордыя з таго, што могуць яго гасьціць у сябе. Дзеля гэтага згодзяцца таксама і на часовыя нявыгады, якія будуць зьвязаныя са знаходжаньнем Папы у іхняй краіне”- сказаў гэнэральны дырэктар ізраільскага міністэрства турыстыкі спадар Зэмах.








All the contents on this site are copyrighted ©.