2009-03-25 13:53:20

Сьвятая Зямля: малітоўны ланцуг у намеры візыту Папы Бэнэдыкта 16


Сёстры законныя з Іерусаліма і Бэтлеема стварылі малітоўны ланцуг у намеры таго, каб пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю «прынесла плады духоўнага аднаўлення, супакою і стабілізацыі». Такім чынам сёстры розных інстытутаў кансэкраванага жыцця рыхтуюцца да візіту Папы, які адбудзецца з 8 па 15 мая 2009 г.
Кожны дзень у 18.00 кожная законніца, дзе б яна ў гэты час не знаходзілася, перарывае свае заняткі і чытае малітву «Ойча наш...». Як паведаміла с. Сара з брыгіцкага кляштара ў Бэтлееме, мясцовыя хрысціяне прагнуць пачуць ад Святога Айца «словы суцяшэння, якія б далі мужнасці і заахвоцілі ісці наперад, нягледзячы на ўсе праблемы». Самая сур’ёзная праблема заключаецца ў тым, што хрысціяне выязджаюць са Святой Зямлі.
«Эміграцыя не з’яўляецца выйсцем, калі гаворка ідзе пра мір і стабільную будучыню», — лічыць с. Сара, а таксама падкрэслівае, што ў вырашэнні гэтай праблемы могуць дапамагчы пілігрымкі ў Святую Зямлю з усяго свету, якія не толькі падтрымліваюць лакальную гаспадарку, але таксама «служаць узмацненню веры» мясцовых хрысціянаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.