2009-03-24 13:47:24

Унівэрсальны памер Апостальскаяга Падарожжа Папы ў Афрыку


Наведваючы Камэрун і Анголу Папа Бэнэдыкт 16 склаў візыт усёй Афрыцы- піша ватыканская газэта “L”Osservatore Romano”.
Агульнаафрыканскі характар падарожжа вынікае не толькі з прамоваў, але таксама з огляду на іхні зьмест. “Бэнэдыкт 16 адрасаваў свае прамовы да ўсіх жыхароў кантынэнту, з асаблівым і выразным падкрэсьленьнем ролі жанчын і моладзі”- піша ватыканская газэта. Яшчэ раз крытыкуе газэта “мэдыяльную палеміку, накіраваную ў Папу, якая зьяўляецца прычынаю, без асноваў, на тэму мэтадаў змаганьня з хваробаю СНІД-у”. Аўтар падкрэсьлівае, што падарожжа Сьвяцейшага Айца “было для Апостальскай Сталіцы чарговаю нагодаю прыпомніць цэламу сьвету значэньне афрыканскага кантынэнту, якое павялічваецца. “Кранутая многімі балячкамі і сур”ёзнымі несправядлівасьцямі, эксплуатаваная новым каляніялізмам і амаль ігнараваная міжнароднымі масс-мэдыямі, Афрыка мае вялікі патэнцыял і багацьце, на якое многія маюць ахвоту. Часта Папа вяртаўся да гэтага аналізу і безупынна рабіў заклікі да народаў кантынэнту, каб узялі на сябе адказнасьць і перамагалі цяжкасьці, такія як голад, насільле, хваробы, карупцыя, робяць ім немагчымым поўнае разьвіцьцё. Бэнэдыкт 16 у сваіх прамовах гаварыў аб салідарнасьці і дэмакратыі адкідаючы палітыку накіданую звонку, якая рабуе мясцовыя багацьці і часта прапануе так званае рэпрадукцыйнае здароў”е, якое фактычна ставіць сабе за мэту падтрымліваньне аборту як мэтаду рэгуляцыі нараджэньняў”. На заканчэньне ватыканская газэта зьвяртае ўвагу на словы, якія Папа гакіраваў да моладзі “на тэму значэньня Бога, прысутнасьці Хрыста, маладосьці Касьцёла, адкрыцьця на будучыню ў Афрыцы і на цэлым сьвеце”.








All the contents on this site are copyrighted ©.