2009-03-24 13:58:30

Мінск: выставай “Алтарны жывапіс” распачалася святкаванне 70-годдзя Мастацкага музея Беларусі.Мерапрыемствы запланаваныя на ўвесь год, а ўрачыстасці – на верасень 2009. Многія творы выстаўляюцца цяпер ўпершыню, пасля шматгадовых працаў беларускіх рэстаўратараў


На 2010 год намечана поўнае завершанне рэканструкцыі з рэстаўрацыяй будынка дэпазітарыя па вуліцы Кірава, 25, будаўніцтвам падземнай аўтастаянкі і закрытай галерэі, якая злучае будынкі.
Пасля ўвядзення ў 2007 годзе новага музейнага корпуса, які ў некалькі разоў перавышае плошчу галоўнага корпуса музея, прастора дазволіла ўсталяваць усе задуманныя раздзелы. Новы будынак Нацыянальнага мастацкага музея аснашчаны па апошнім слове музейнай тэхнікі. Так, у корпусе размешчаны найноўшыя тэхнічныя сістэмы бяспекі і захаванасці экспанатаў, устаноўлена сучаснае ахоўнае і вентыляцыйнае абсталяванне, спецыяльная сістэма кандыцыяніравання. За рэгуляваннем тэмпературы і вільготнасці сочаць з дапамогай сеткі спецыяльных камп'ютэраў. Пры самым малым адхіленні ад нормы ў момант уключацца прыборы падагрэву або ахаладжэння. У залах таксама ўстаноўлены сістэма газавага пажаратушэння, відэаназірання і найноўшая сігналізацыя, якая выкарыстоўваецца ў буйнейшых музеях свету. З поўным заканчэннем, усе чатыры будынкі музея аб'яднаюцца ў сучасны "Адзіны комплекс будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь", які зможа прымаць вялікую колькасць наведвальнікаў і праводзіць самыя разнастайныя канфярэнцыі, культурныя мерапрыемствы, спектаклі, імпрэзы, школы. У тым ліку, і беларускага іконапісу. Дык увесь Музей будзе складацца: з галоўнага Палаца (вул. Леніна, 20) , спалучанага аркай з будынкам -прыбудовай, і двух суседніх карпусоў (вул. Леніна, 22, Кірава, 25). Плануецца, што адзіны музейны комплекс будзе мець добраўпарадкаваны ўнутраны двор, падземную стаянку, летняе кафэ і парк скульптур.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь мае 7 філіялаў . Гэта - Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, Мазырская раённая карцінная галерэя, Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, Архітэктурны комплекс 16-18стаг-ў у Гальшанах, Замкава-паркавы комплекс 15-20ст. у Міры, "Дом-музей Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай палавіны 19стагоддзя" ў Мінску і Мемарыяльны музей Азгура ў Мінску. На інтэрнэт-сайце музея працуюць чатыры віртуальныя выставы.













All the contents on this site are copyrighted ©.