2009-03-23 13:13:10

Ватыканскі астраном пра магчымасьць існаваньня пазязямнога жыцьця


Былы дырэктар Ватыканскай Астранамічнай Абсерваторыі а. Джордж Койн на гэтым тыдні прыме ўдзел у акадэмічных дэбатах, прысвечаных пытанню існавання пазазямнога жыцця ў сусвеце. Форум адбудзецца ў вядомым каліфарнійскім Даследчым цэнтры Нацыянальнага агенцтва ЗША па аэранаўтыцы і касмічных даследаваннях (NASA) імя Джозэфа Эймса.

Сённяшні дырэктар Ватыканскай Астранамічнай Абсерваторыі і спецыяліст у галіне даследавання галактык кс. Жазэ Габрыэль Фунэс у маі мінулага года адзначыў, што на іншых планетах таксама можа існаваць жыццё: «Гэта магчыма, нават, калі мы па-ранейшаму не маем доказаў гэтага. Безумоўна, у такім вялікім сусвеце выключаць падобную гіпотэзу нельга».

Ватыканская Астранамічная Абсерваторыя была заснавана ў сярэдзіне XVI ст. З 1934 г. яна знаходзіцца ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма).








All the contents on this site are copyrighted ©.