2009-03-23 13:14:02

Італьянскае тэлебачанне RAI упершыню ўвайшло ў Папскія сады летняй рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа пад Рымам. Правадніком па маёнтку стаўся мажордом Саверіё Пятрыльё.


Разам з ім па прыгожых сцяжынках паркаў Бельведэра (зн.,прыгожы від) прайшлася здымачная група праграмы "Зялёная лінія", якая расказвае пра найпрыгажэйшыя мясціны . Былі паказаныя "лабірынты" - садовыя арнаманты, закладзеныя прыкладна 100 год таму, дзе можна на адзіноце аддавацца роздуму і медытацыям. Затым кіраўнік сельскагаспадарчай службы паказаў палі, агароды і фермы Папаў Рымскіх. Землі размешчаныя на тэрыторыі некалькіх рымскіх правінцый і маюць вялікія папскія палацы: славуты Кастэль Гандольфа, добра вядомы вернікам, якія сюды прыбываюць на аўдыенцыі і Багародзічную малітву "Анёл гасподні" па серадах і нядзелях у летнія месяцы, калі папа жыве за горадам; а таксама палац Альбано на аднайменным вулканічным возеры, Вілла Барберіні і Вілла Кібо, якія былі пабудаваныя Папамі ў перыядзе Рэнесансу на месцы загарадных маёнткаў імператара Даміцыяна. Многія фрагменты старажытных эпох былі арганічна ўпісаныя ў экстэр'еры і інтэр'еры цудоўных паалацаў, якія ад 5 стагоддзяў ужо не мянялі свайго аблічча. Як далей расказаў галоўны аграном Ватыкана Джузэпе Беллападрона, за раслінамі і жывёлай прыглядаюць па старажытных тэхналёгіях, - уручную, і вынік такога "эклагічнага" гаспадарання цудоўны. Ураджаі звычайна радуюць. Паўсюдна пануе надзвычайная чысціня, што выклікала падзіў здымачнай групы. Асаблівае ўраджанне зрабіў куратнік. Як сказаў вядучы праграмы:"Гэіта проста пяцізоркавы атэль". Яйкі, малако, іншыя прадукты харчавання паступаюць ў ватыканскія сталовыя і ў продаж у супермаркеце на тэрыторыя горада-дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.