2009-03-22 12:17:50

Працягваецца Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Афрыку. Сёньня перадапошні дзень візыту.


Раніцай ў нядзелю 22-га сакавіка Сьвяцейшы Айцец а гадзіне 10-й мясцовага часу, пачаў Сьвятую Імшу на лугах Чыманголя, над Атлантычным Акіянам у Луандзе, ў якой ўдзельнічалі не толькі прадстаўнікі ўсіх дыяцэзый Анголы але таксама пілігрымы і біскупы з так званага ІМБІСА, Япіскапскіх Канфэрэнцый з Ботсваны, Лесото, Мазамбіку, Намібіі, Рэспублікі Паўднёвае Афрыкі, Суазі ды Зімбабвэ. Паводле арганізатараў у Літургіі ўдзельнічала больш за паў мільёна вернікаў. На пачатку Сьвятой Імшы Папа сказаў, што моліцца за душы двух маладых людзей, хлапца і дзяўчыны, якія згінулі ў суботу 21-га сакавіка, калі намагаліся трапіць на сустрэчу Папы з моладдзю, якая адбылася на гарадзкім стадыёне ў Луандзе.
У сваёй прамове да ўдзельнікаў Сьвятой Імшы Сьвяцейшы Айцец паклікаў жыхароў Анголы да прымірэньня і адбудовы краіны пасьля доўгіх гадоў грамадзянскае вайны. “Я прыбыў да Афыркі менавіта дзеля таго, каб абвяшчаць пасланьне прабачэньня, надзеі і новага жыцьця ў Хрысьце- сказаў Бэнэдыкт 16.
Спасылаючыся да грамадзянскае вайны ў Анголе і яе жахлівых вынікаў Папа падкрэсьліў, што вайна можа зьнішчыць ўсё, што мае вартасьць: менавіта сем”і, цэлыя супольнасьці, плады чалавечых намаганьняў, надзеі, якія вядуць і падтрымліваюць жыцьцё і працу чалавека. Заўважыў пры гэтым, што грамадзянская вайна ёсьць дасьведчаньнем тыпічным для ўсёй Афрыкі, якая спрычыняе зьнішчэньне намаганьняў пакаленьняў добрых людзей.
Спасылаючыся да ўшаноўванага ў нядзелю 22-га сакавіка ў Англле дня малітвы ды ахвярнасьці ў намеры нацыянальнага прымірэньня Сьвяцейшы Айцец сказаў, што сапраўднае прымірэньне можа быць выключна плодам наверненьня, перамены сэрца, новага спосабу думаньня. Толькі сіла Божае Любові можа змяніць нашыя сэрцы і зрабіць тое, што мы пераадолеем сілы граху і падзелаў. Толькі Ягоная любоў можа зьмяніць нашыя “каменныя сэрцы” і зрабіць нас здольнымі будаваць а не зьнічшаць. Толькі Бог можа ўчыніць ўсе рэчы новымі. Я прыбыў у Афрыку менавіта на тое, каб абвяшчаць пасланьне прабачэньня, надзеі і новага жыцьця ў Хрысьце- сказаў Бэнэдыкт 16.
Касьцёл ў Анголе і ў цэлай Афрыцы ёсьць прызначаны на тое, каб быць перад сьветам знакам еднасьці, да якой паклікана ўся чалавечая сям”я цераз веру ў Адкупіцеля Хрыста- працягваў Папа. Пакуль што аднак “хмары зла трагічна зацемнілі “ Афрыку, што выяўляецца ў “бедстве войнаў”, “страшных пладах трыбалізму і этнічных непаразуменьнях”, прагнасьці, якая нішчыць сэрца чалавека, прыводзіць да нявольніцтва ўбогіх і пазбаўляе будучае пакаленьне рэсурсаў, якіх так вельмі патрабуюць, каб ствараць грамадзтва больш салідарнае і справядлівае.
Праца адбудовы- ў супярэчнасьці злу- ёсьць павольнаю і цяжкаю, трэба зачынаць ад малых, штодзённых неабходных ахвярнасьцяў, каб быць верным Божаму Закону; ад малых жэстаў, цераз якія мы праяўляем любоў нашым суседзям; без огляду на расу, этнічную прыналежнасьць ці мову- з гатоўнасьцю да супрацоўніцтва з імі ў будаваньні новае грамадзкасьці- сказаў Папа.
Сваю прамову Сьвяцейшы Айцец закончыў наступнымі словамі: “Адвагі! У дарогу. Глядзідзе ў будучыню з надзеяю, мейце давер абяцаньням Бога і жывіце ў Ягонай праўдзе. Такім чынам збудуеце штосьці, што мае ператрываць і пакінуць будучым пакаленьням трывалую спадчыну прымірэньня, справядлівасьці і міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.