2009-03-22 12:19:27

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў Луандзе


Пасьля Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 адгаварыў паўднёвую багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні Папа ўпрошваў Марыю, каб надалей дапамагала народу Анголы ў выконваньні заданьня нацыянальнага прымірэньня пасьля дасьведчаньняў грамадзянскае вайны.
Сьвяцейшы Айцец далей падкрэсьліў, што мужчыны і жанчыны з усіх частак сьвету накіроўваюць сёньня свой зрок на Афрыку, каб гэты вялікі кантынэнт, так поўны надзеі, але таксама так вельмі прагнучы справядлівасьці, міру ды здаровага і поўнага разьвіцьця, мог запэўніць свайму народу будучыню поступу і міру.
Затым Бэнэдыкт 16 прасіў Марыю, каб вымаліла ўсім жыхарам Анголы ласку сапраўднага прабачэньня, пашаны іншых і супрацоўніцтва, якое можа павесьці наперад вялікую справу адбудовы краіны пасьля грамадзянскае вайны. Паклікаў Яе таксама , каб прыпамінала хрысьціянам аб абавязку любіць бліжняга, быць будаўнічым міру, аб тым, што мы першыя маем прабачаць тым, якія зграшылі супраць нас.
Тут у Афрыцы мы упрошваем Марыю ў спэцыяльны спосаб, каб упрасіла міру, наверненьня сэрца і заканчэньня канфлікту ў суседнім рэгіёне Вялікіх Возераў. Хай Ейны Сын, Князь Міру , аблегчыць церпячым, суцешыць плачучых і ўзмацуе ўсіх, якія вядуць цяжкі працэс дыялогу, перагавораў і спыненьня насільля- маліўся Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.