2009-03-21 12:09:06

Папа ў Анголе стварыў новую дыяцэзыю


Няспадзяванкаю ўчарашняга вечару 20-га сакавіка ў Луандзе было ўстанаўленьне ў Анголе новае дыяцэзыі Намібэ. Бэнэдыкт 16 асабліста гэта абьявіў ў часе сустрэчы з Эпіскапатам гэтае краіны. Яе першым біскупам быў назначаны 51 гадовы айцец Фэліцыяно Томас.
На тэрыторыі новае дыяцэзыі жыве каля 1.2 мільёна людзей, з якіх адну пятую становяць католікі. У новай дыяцэзыі ёсьць чатыры парафіі, ў якіх працуе 9-ць дыяцэзальных сьвятароў і трох законных. Працуе там таксама 27 законніц, а ў духоўнай сэмінарыі ёсьць 30-ць сэмінарыстаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.