" Пашыраць мір, пакончыць з несправялівасцю і голадам!" - запавет Папы для хрысціянства
Камеруна .У пятніцу, 20 сакавіка Бенедыкт 16 развітаўся з Камерунам і пераляцеў у
Анголу.
Перасекшы паветраную прастору Гвінеі Экв., Габону, Рэспублікі і Дэмакратычнай Рэспублікі
Конга, Папа Бенедыкт 16 накіраваў прэзідэнтам краін свае прывітальныя тэлеграмы.
А падчас пышнай прыгожай цырымоніі развітання ў аэрапорце камерунскай сталіцы Бенедыкт
16 падзякваў дарагай каталіцкай грамадзе і яе пастырам, а таксама ўладам краіны за
цёплы, як афрыканскае сонейка, прыём, які надаў сіл і радасці яму ды цэламу Сусветнаму
касцёлу. Папа прыпомніў галоўныя этапы гэтых дзён ягонага Першага апостальскага падарожжа
ў Афрыку ( мы пра іх падрабязна паведамлялі ад пачатку, 17.03). Адным з важнейшых
момантаў сталася сутрэча з членамі Спецыяльнай рады Сіноду Біскупаў для Афрыкі ў Апостальскай
нунцыятуры ўчора, у чацвер. Павітаўшы кардыналаў і ўсіх "дарагіх братоў у біскупстве",
Святы Айцец прыпомніў адразу аб 1-й Спецыяльнай афрыканскай асамблеі, скліканай Папам
Янам Паўлам 2 у 1995 годзе, дзе Афрыка была называная "кантынентам надзеі". Цяпер,
у чаканні наступнай, цэлая Сусветная каталіцкая Царква глядзіць на Афрыку з даверам,
што ўзрастанне каталіцтва на кантыненце будзе не толькі колькаснае, але і якаснае.
Папа засяродзіўся тут на тае адказнасці, якая была ад пачатку нададзеная гэтай зямлі
самім фактам таго, што яна сталася месцам выратавання Сына Божага і чалавечага - самога
Госпада Езуса Хрыста на пачатку Ягонага земскага жыцця. "Дзякуючы Езусу і праз 2000
гадоў семя Ягонае прысутнасці знаходзіцца ў глыбіні сэрца гэтага дарагога кантыненту,
і прарастае паціху праз ягоную пакутную чалавечую гісторыю...Разважаючы над гэтым
першым этапам Хрыстовагаkenosi --самапрыніжэння, кожны афрыканец можа знайсці ў сабе дастаткова сілы, каб пераадольваць
штодзённыя выпрабаванні, часта вельмі цяжкія, і ў змаганні знаходзіць новыя вялізныя
прасцягі веры і надзеі, якія дапамогуць узрастаць у Богу." Далей Папа прыпомніў
патрыстычныя традыцыі, у прыватнасці, апавяд Марка, які перадаў для нас тое, аб чым
настаўляў апостал Пётр:,"прыйшоўшы ў Александрыю, каб ажывіць пасеў, зроблены Госпадам."..
Гэты Эвангеліст(Марк) ...прынёс ў Афрыку сведчанне крыжовай смерці Божага Сына - апошняга
моманту Ягонага самапрыніжэння - kenosi і Ягонай вызваляльнай эвангелізацыі, каб
у кожнай мове абвешчана было: Езус Хрыстус ёсць Госпадам у Хвале Божае. Дабравешчанне
аб Божым Валадарстве хутка было распаўсюджана на поўначы вашага кантынента, на якім
заззялі свае мучанікі і выдатныя тэолагі."... У далейшым гістарычным экскурсе Папа
прыпомніў аб шматлікіх місіянарах, якія прыбывалі на кантынент і часта ставаліся
тут мучанікамі за веру. У 15-16 стагоддзях былі эвангелізаваныя народы над Сахарай.
У 19-20 стагоддзях на кантынент прыбывалі міласэрдныя і місійныя хвалі з Еўропы і
Амерыкі. Бенедыкт 16 падзякваў усім мужчынам і жанчынам - місіянарам, якія дабрадзейнічалі
ў імя Хрыстовае. "Мы ...дачакаліся гістарычнага моманту, - сказаў далей Папа,- які,
з грамадзянскага пункту гледжання, супаў з аднойдзенай незалежнасцю і, з царкоўнага,
з падзеяю 2 Ватыканскага Сабору. У гэты перыяд Касцёл Афрыкі рыхтаваў і канструяваў
новыя нацыянальныя тоесамасці і паралельна намагаўся ўводзіць разуменне хрысціянства
ў адпаведнасці з нацыянальнымі асаблівасцямі... Было б добра, каб вашы тэолагі працягвалі
выяўляць глыбіню Таямніцы Найсвятой Тройцы і яе значэнне для штодзённага жыцця. Магчыма,
гэтае стагоддзе, праз Божую Ласку, дасць адраджэнне, натуральна, у сучаснай форме,
славутай Александрыйскай школы." Далей Папа навучаў аб неабходнасці уцелавіць
містрэрыю Царквы-сям'і, прыпомніўшы цяперашнія моцныя падрыхтоўкі да 2-й Спецыяльнай
асамблеі Сыноду біскупаў для Афрыкі, закліканаму садзейнічаць прымірэнню, справядлівасйці
і міру. "Ваш кантынент ...стаўся сумным тэатрам вялікіх трагедый, якія заклікаюць
да сапраўднага прымірэння народаў, этнасаў, асоб. Для нас, хрысціянаў, прымірэнне
ўкарэненае ў міласэрднай Боскае Айцовае Любові і ажыццяўляецца праз асобу - Езуса
Хрыста , Які, з Духам Святым, падарыў усім магчымасць ласкі прымірэння, неабходнага
для будавання лепшага міру...Усе вы ёсць дзецьмі Божымі, незалежна ад паходжання
- этнічнага ці культурнага, расавага ці рэлігійнага...З такім перакананнем магчыма
ўрэшце канструяваць Афрыку справядлівасці і міру, на вышыні апраўдання законных чаканняў
усіх сваіх дзяцей!"- сказаў у заключэнне Папа, завершыўшы сустрэчу з біскупствам супольнаю
малітваю за Афрыку да Маці Божае - заступніцы Афрыкі".