2009-03-19 14:01:38

Сьвятая Імша з нагоды апублікаваньня "Instrumentum Laboris" для Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі


А гадзіне 10-й паводле камэрунскага часу, ў чацьвер 19-га сакавіка, Бэнэдыкт 16 адслужыў Сьвятую Імшу на гарадзкім старыёне ў Яўндэ з нагоды апублікаваньня “Instrumentum Laboris” для прац Другога Спэцыяльнага Зграмаджаньня Сыноду Біскупаў для Афрыкі.
У сваім слове скіраваным да афрыканскіх сем”яў Сьвяцейшы Айцец перасьцярог: “Не дайце сябе зьняволіць эгаістычным ілюзыямі і фальшывымі ідэаламі”. Зрабіў заклік да бацькоў, “каб перадавалі сваім дзецям гуманістычныя і духоўныя вартасьці”, якія “падрыхтоўваюць іхнія дзеці да жыцьця ў любові і пашане Бога”. Папа перасьцярог перад “матарыяльнаю тыраніяю”, якая не турбуецца пра найбольш убогіх. “Уся Афрыка, а Камэрун у асаблівы спосаб падвяргаецца небясьпецы, калі не прызнае Сапраўднага Дацеля Жыцьця.
Далей ў сваёй прамове Папа зрабіў заклік да аховы кожнага чалавечага жыцьця падкрэсьліваючы, што “ёсьць гэта згоднае як са Сьвятым Пісаньнем так і з наймудрэйшымі традыцыямі кантынэнту. Кожная асоба мусіць жыць. Сьмерць не можа перамагчы жыцьцё. Сьмерць ніколі не будзе мець апошняга слова”.- дадаў.
Зьвяртаючыся да моладзі Бэнэдыкт 16 заахвоціў яе, каб у абліччы цяжкасьцяў жыцьця былі адважнымі. “Вашае жыцьцё мае ў вачах Бога незвычайную цану. Дазвольце даручыць сябе Хрысту, палюбіце Яго: ў сьвятарстве, пасьвячаным жыцьці. Гэта цудоўнае служэньне. Накіроўваючы словы да сіротаў, дзяцей вуліцы ды да тых, якія сілком аддзеленыя ад сваіх бацькоў, над якімі зьдзекваюцца і ёсьць выкарыстоўваныя, на сілу зацягваюць у войска Бэнэдыкт 16 сказаў: “Бог вас любіць, не забудзе пра вас а Сьвяты Язэп вас сьцеражэ. З даверам яго прызывайце”.
На заканчэньне Сьвятой Імшы Папа зьвярнуўся да біскупаў Афрыканскага кантынэнту, якія ў месяцы кастрычніку прыбудуць у Рым на Другое Надзвычайнае Зграмаджаньне Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі. Бэнэдыкт 16 перадаў ім “Інструмэнтум Лаборыс”- рабочы дакумант, які зьяўляецца асноваю прац для ўдзельнікаў Сыноду. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што гэты дакумант ёсьць плодам роздумаў пастыраў Чорнага Кантынэнту. Адлюстроўвае таксама вялікі дынамізм Касьцёла ў Арфцы ды выклікі, якія стаяць перад ім. Папа мае давер, што працы Сыноду прычыняцца да ўзросту надзеі на цэлым кантынэнце. Жадае таксама ажыўленьня эвангэлізацыі і місіі, ў служэньні прымірэньню, справядлівасьці і міру. Бэнэдыкт 16 папрасіў у вернікаў малітваў у намеры падрыхтовак да Сыноду, гэтага важнага касьцельнага здарэньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.