2009-03-19 14:02:05

Вячэрня ў Базыліцы Марыі Каралевы Апосталаў


18-га сакавіка позным вечарам Папа сустрэўся з камэрунскім духавенствам у Базыліцы Марыі Каралевы Апосталаў у Яўндэ. На сустрэчу з Папам прыбыло больш за 700 духоўных асоб, якія прадстаўлялі 24-ы дыяцэзыі, што існуюць у Камэруне.
Сваё разважаньне Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў Сьвятому Язэпе сказаўшы, “што быць айцом абазначае, перад усім, быць слугою жыцьця і ўзрастаньня. Сьвяты Язэп з огляду на Хрыста зазнаў перасьледаваньне, выгнаньне ды убоства. Мусіў жыць па-за сваім горадам. Адзінаю ягонаю ўзнагародаю было тое, што мог быць з Хрыстом”- сказаў Папа. Далей падкрэсьліў, што сьвятары пакліканыя да перажываньня бацькоўства ў штодзённых заданьнях. Жывучы глыбокаю прыязьню з Хрыстом сьвятар адкрывае сапраўдную свабоду і глыбокую радасьць.
Зьвяртаючыся да вернікаў іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў Папа прыпомніў, што “шуканьне адзінства вучняў Хрыста ёсьць вялікім выклікам. Вядзе ён нас з пачатку да наверненьня да асобы Хрыста. Гэта ў Ім мы пакліканыя да прызнаньня сябе братамі, дзяцьмі таго ж самага Айца. У гэтым годзе прысьвечаным Апосталу Паўлу зьвернемся супольна да яго, каб слухаць і навучыцца “веры і праўды” ў якой ўкароненыя матывы еднасьці вучняў Хрыста- сказаў Папа








All the contents on this site are copyrighted ©.