2009-03-17 15:52:26

Папа Бэнэдыкт 16 абвясьціў "Год Сьвятарства"


19-га чэрвеня гэтага году ва ўрачыстасьць Найсьвятога Сэрца Госпада Ісуса Бэнэдыкт 16 дасьць пачатак “Году Сьвятарства”. Паінфармаваў аб гэтым здарэньні сам Папа прыймаючы ў панядзелак 16-га сакавіка ўдзельнікаў Пленарнае Сэсіі Кангрэгацыі да спраў Духавенства. “Год Сьвятарства” будзе спалучацца са 150-ю гадавінаю сьмерці патрона пробашчаў, Сьвятога Яна Марыі Вянэя.
Тэмаю “Году Сьвятарства” ёсьць словы: “Вернасьць Хрыста, вернасьць сьвятара”. Пачатак “Году Сьвятарства” дасьць сам Папа ў часе Вячэрні ва ўрачыстасьць Найсьвятога Сэрца Госпада Ісуса 19-га чэрвеня. З гэтае нагоды у Рым будуць прывезеныя мошчы Сьвятога Яна Марыі Вянэя. Заканчэньнем Году Сьвятарства будзе Сусьветная Сустрэча Сьвятароў на Плошчы Сьвятога Пятра 19-га чэрвеня 2010-га году.
У часе гэтага юбілейнага году Бэнэдыкт 16 абвесьціць Сьвятога Яна Вянэя Патронам усіх сьвятароў сьвету. Будуць апублікаваныя высказваньні Сьвяцейшага Айца, якія тычацца жыцьця і місіі сьвятароў у сучасным сьвеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.