2009-03-16 15:16:17

РЫМ: Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з іншымі шанаванымі ўдзельнікамі Кангрэгацыі для кліра , прысутнымі на сваёй Пленарнай Асамблеі, завершанай 19 сакавіка, мелі ў панядзелак спецыяльную сустрэчу з Папам Бенедыктам 16


Ягоная Экселенцыя Расказвае:(ІНТ) RealAudioMP3
Папа падкрэсліў важнасць tria munera (трайнога задання) прэсвітараў у місійным памеры паслугоўвання на чале з Езусам Хрыстом. Горача павітаўшы кардыналаў і біскупаў,"братоў у біскупстве і святарстве", як Папа іх назваў, галоўны каталіцкі святар свету падзякваў ім за калектыўнае пісьмо, да яго накіраванае. На гэтай спецыяльнай аўдыенцыі Папа звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць кантакту са сваімі біскупамі перад пастырскай паездкай у Афрыку, якая пачалася ў аўторак. Ён расказаў аб сваёй там праграме.Далей выказаў надзею на вялікае натхненне прысутных высокіх прадстаўнікоў кліра для падвышэння ролі святарскага паслугоўвання ў Царкве і ў сучасным грамадстве. Бенедыкт 16, між іншых важных настаўленняў для сваіх памочнікаў у Сусветнае Царкве, падкрэсліў неабходнасць пастаянна імкнуцца да маральнага ўдасканалення, прага чаго павінна жыць у кожным сапраўды святарскім сэрцы. Ён аб'явіў прысутным аб устанаўленні Года Святарства, які Царква адзначыць ад 2009 года -19 чэрвеня - 2010 года. Тэма цяперашняй Асамлеі "Місійная тоесамасць служыцеля Касцёла", засяроджанасць на некаторых,асабліва абазначаных ім пунктах, як сказаў Свяцейшы Айцец, - хай прыклікаюць багатых Нябесных дараў для служэння і місіі. Напрыканцы прыняцця Бенедыкт 16 надаў кардыналам , арцыбіскупам і біскупам сваё, як падкрэсліў, спецыяльнае, поўнае любові Апостальскае блаславенства. Асамблея завершыцца 19 сакавіка, у чацвер.


catholic.by 16 сакавіка 2009 г. у Рыме (Італія) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у Пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства, уручыў папу Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове.Святы Айцец з вялікай радасцю прыняў вестку пра выданне гэтых дакументаў. Між іншым, у сваёй прамове да ўдзельнікаў Пленарнага пасяджэння Пантыфік узгадваў вучэнне ІІ Ватыканскага Сабору.У размове з арцыпастырам беларускіх католікаў Бэнэдыкт XVI узгадаў Касцёл на Беларусі, а таксама выказаў радасць з прычыны яго адраджэння і развіцця.









All the contents on this site are copyrighted ©.