2009-03-16 12:41:29

У правінцыі Фоліньё парафіяльныя грамады сустрэліся для абмеркавання праблемы падлеткаў.


Справа ў тым, што больш за палову навучэнцаў ліцэяў, тэхнікумаў і вучылшчаў Італіі атрымліваюць незадавальняючую ацэнку ў графе "паводзiны""Крызіс у падлеткаў - праблемы бацькоў". Псіхолагі і псіхааналісты перыяду станаўлення чалавечай асобы - а падлеткавасць вельмі важны этап ў жыццёвавызначальных выбарах - расказалі бацькам пра асаблівасці паводзінаў дзяцей. Далі парады на ўзроўні медычных ракамандацый, а душпастыры расказалі аб маральных указальніках і тактычным падыходзе да перыяду ломкі многіх дзіцячых уяўленняў. Галоўны вывад, які быў вызначаны - быць заўсёды блізкімі да ўсласных дзяцей, быць з імі шчырымі і чуллівымі. імкнуцца зразумець іх праблемы ў святле небачнага дагэтуль у ніякі момант развіцця чалавецтва інфармацыйныга выбуху. Хаця ва ўсіх эпохах у часе падлеткавасці падсцерагалі юнакоў і дзяўчат выпрабаванні. спакусы, незразумелыя сітцуацыі, цяпер асабліва цяжка маладым людзям. Таму, дзеля няпэўнасці арыенціраў, жаданняў, неправільна зразумелай свабоду, адсутнасці аўтарытэтаў. яны падзвяргаюца небяспецы алкагалізму, наркаманіі. гвалту - стаючыся ахвярамі і носьбітамі гэтых небяспек. Часта назіраецца разрыў з бацькамі і школай, дзе настаўнікі не заўсёды бываюць на вышыні ролі правадыра ў жыццёвых бурах. Псіхатэрапеўт Фаўста Джоцці, у прыватнасці, параіла бацькам і святарам не губляць смеласці, сказаўшы:"Цяжка, але не немагчыма". маючы на ўвазе магчымасць заваяваць давер і аўтарытэт у разбэшчаных дзяцей. Што ж, прыпомнім шматлікія асобы святых і нават Макаранку ў гэтым кантэксце. Вялікія дарослыя не раз у гісторыі давалі напрамак да дабра разгубленым юнакам і дзяўчатам у момантах грамадскага хаасу і панавання сілы. так што кожны бацька і маці можа намагацца стацца вялікім хаця б для ўласных дзяцей-падлеткаў. Але для гэтага неабходна раіцца і з духоўнымі асобамі і між сабою. Так падвынікавалі сваю сустрэчу парафіяне гэтай італьянскай правінцыі на развітанне.







All the contents on this site are copyrighted ©.