2009-03-14 09:39:28

14 сакавіка каталіцкі рух Факаляраў прыпамінае гадавіну смерці заснавальніцы яго - Клары Любіч. Часопіс Руху "Новы горад" прысвяціў таму свой новы нумар.


Як сцвярджае галоўны рэдактар часопіса, які мае вялікі наклад і выдаецца на розных мовах, такім чынам факалярыны дзякуюць памяці Клары за тую багатую духоўную спадчыну, якую яна пакінула і якая не расцярушана і не згублена за прайшоўшы год . Часопіс як бы дае справаздачу аб справах факалярынаў па цэлым свеце, у якіх чуваць подых тае сціплае гераічнае жанчыны, якая запачаткавала гэты каталіцкі рух. Як было сказана на заўпакойнай памінальнай Імшы за душу нябожчыцы Клары Любіхч, яе жывая прысутнасць адчуваецца ў добрых справах, якія множацца яе вучнямі. Імша адбылася ў адной з найпрыгажэйшых рымскіх цэркваў Санта Марія Маджорэ - святой Марыі Вялікай







All the contents on this site are copyrighted ©.