2009-03-13 12:49:11

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл: карані фінансавага крызісу-- ў маральнай сфэры


Адной з прычын пануючага ў свеце фінансавага крызісу Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл назваў «культ нястрыманага спажывальніцтва». Іерарх Рускай Праваслаўнай Царквы таксама ўказаў на глыбокія маральныя карані сусветнага эканамічнага крызісу.


«Па меры развіцця эканамічнага крызісу становіцца ўсё больш відавочным той факт, што карані гэтага бедства не столькі ў эканамічнай, колькі ў маральнай сферы», — падкрэсліў Патрыярх Кірыл 9 сакавіка 2009 г. падчас традыцыйнага штогадовага прыёму ў пасольстве Германіі ў Маскве з нагоды свята Урачыстасці праваслаўя.


На думку праваслаўнага іерарха, шлях да пераадолення крызісу ляжыць «у пераадоленні крызісу чалавечых душаў». Патрыярх таксама адзначыў, што Праваслаўная Царква сумесна з іншымі хрысціянскімі канфесіямі ў стане прапанаваць уласную сацыяльна-эканамічную мадэль развіцця, у аснове якой — маральныя каштоўнасці.










All the contents on this site are copyrighted ©.