2009-03-13 12:50:35

2 красавіка Папа Бенедыкт 16 адцэлебруе Заўпакойную святую Імшу па Папу Яну Паўлу 2-му ў дзень ягонае смерці 4 гады таму назад. Хаўтурная літургія пройдзе ў базіліцы святога Пятра ў Рыме.


Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш у інтэрв'ю польскай газеце "Дзеннік" адказаў на пытанне аб хуткачаканай беатыфікацыі польскага Папы, якому быў асабістым сакратаром: "Думаю, што так, хутка. Калі не паўстануць нейкія нечаканыя абставіны...Ва ўсялякім разе мы не маем намеру рабіць ціскі для паскарэння..." Працэс вывучэння ўсіх дзеяў і цудаў , неабходных для беатыфікацыі Папы Яна Паўла 2-га, працягваецца і павінен завершыцца праз некалькі месяцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.